• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне могуць увесці санкцыі супраць 15 беларускіх прапагандыстаў

    У спісе сярод іншых ёсць прозвішчы спецыяльнай карэспандэнткі аддзела эканамічных навін галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Ксеніі Лебедзевай, галоўнага дырэктара гэтага Агенцтва Сяргея Хамянтоўскага, палітычнага аглядальніка Аляксея Дзерманта, палітычнай аглядальніцы АТН Марыі Пятрашка, вядучай праграмы «Галоўны эфір» Вольгі Макей.

    Як паведамляе «Зеркало», Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Беларусі перадало Нацыянальнаму агенцтву па пытаннях прадухілення карупцыі Украіны пералік асоб і арганізацый рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія актыўна падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны, для накладання нацыянальных санкцый украінскім бокам.

    «Па прапанове НАУ у папярэдні санкцыйны спіс увайшлі 24 суддзі рэжыму, якія маюць дачыненне да рэпрэсій у дачыненні да грамадзян Беларусі, якія выказвалі сваю падтрымку Украіне і выступалі супраць расійскай агрэсіі. Таксама ў спіс трапілі 15 прапагандыстаў рэжыму, якія маюць дачыненне да распальвання вайны, распаўсюджвання хлусні і апраўдання расейскай агрэсіі», — распавялі ў НАУ.

    Цалкам спіс можна пабачыць на спецыялізаваным украінскім партале «Вайна і санкцыі».

    Чытайце яшчэ:

    «У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

    The Insider рассказал про волну отравлений российских журналистов и активистов в Европе

    Форум-тэатр «Адчуй» прапануе паўдзельнічаць у Газетным тэатры (18 жніўня, анлайн-фармат)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці