Уводзіцца тэрмін «экстрэмісцкая сімволіка»: дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў законы аб экстрэмізме
Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму», піша БелТА.
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў.
Праектам прапануецца: устанавіць спецыяльны тэрмін паскоранага разгляду спраў у грамадзянскім працэсе ў дачыненні да арганізацый з прыкметамі экстрэмізму, а таксама прызнання сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Ён заканадаўча замацоўвае вызначэнні тэрмінаў «экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка», «экстрэмісцкае фарміраванне», пашырае азначэнне тэрмінаў «экстрэмізм», «экстрэмісцкія матэрыялы», ускладае функцыю па каардынацыі дзейнасці суб’ектаў процідзеяння экстрэмізму на органы ўнутраных спраў, пашырае пералік дзяржаўных органаў — суб’ектаў процідзеяння экстрэмізму, устанаўлівае парадак забароны дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў.