• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады ЦАР: расійскіх журналістаў забілі баевікі паўстанцкага руху «Селека»

    Расійскія журналісты Радчанка, Растаргуеў і Джэмаль маглі быць забітыя ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) баевікамі мусульманскага паўстанцкага руху «Селека». Пра гэта паведаміла ў сераду радыё гэтай краіны са спасылкай на крыніцы ва ўладных структурах.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/-8locj.jpg

    Іх целы былі знойдзеныя 31 ліпеня ў раёне горада Сібю, на поўнач ад сталіцы ЦАР.

    «Трое расіян з журналісцкімі пасведчаннямі былі забітыя 30 ліпеня прыкладна а 19:24 па мясцовым часе за 24 км ад населенага пункта Сібю, — адзначыла радыё са спасылкай на ўлады Сібю. — Іх целы былі выяўленыя раніцай у аўторак супрацоўнікамі Місіі ААН па стабілізацыі ў ЦАР (МІНЮСКА) за некалькі кіламетраў на поўнач ад Сібю. Улады лічаць, што забойства магло быць справай рук паўстанцаў «Селека». целы забітых былі дастаўлены 31 ліпеня супрацоўнікі МІНЮСКА ў Бангі».

    Спасылаючыся на афіцыйныя звесткі ўладаў ЦАР, радыё удакладняе, што расейскія журналісты прыбылі ў Бангі 27 ліпеня і ў панядзелак выправіліся на джыпе на поўнач спачатку ў Дэкоа, затым далей у Кага-Бандора для здымак серыі рэпартажаў у палявых умовах. З імі быў кіроўца — грамадзянін ЦАР.

    30 ліпеня каля 18:00 па мясцовым часе іх спынілі на блокпосце нацыянальнай службы бяспекі на выездзе з Сібю ў кірунку Дэкоа. «Супрацоўнікі сіл бяспекі папярэдзілі іх пра небяспеку перамяшчэння ў цёмны час і прапанавалі спыніцца», — цытуе радыё прадстаўніка мясцовых уладаў Сібю Мерселэна Йойо. Затым за 24 км ад Сібю, паміж вёскамі Кене і Кпаку, журналістаў захапілі і забілі, адзначае радыё. «Іх захапілі прыкладна 10 зламыснікаў у чалмах, якія гаварылі толькі па-арабску. Трое расейцаў былі забітыя там жа. Кіроўца здолеў уратавацца, і ён паведаміў пра ўсё уладам прыкладна а 05:00 раніцы. Целы забралі жандары «.

    У Цэнтральнай Афрыцы, па словах суразмоўцаў «Дажджу», журналісты здымалі фільм пра дзейнасць расійскай ПВК «Вагнер».

    ЦАР вядомая шматлікімі ваеннымі пераваротамі і ўзброенымі канфліктамі. Апошняе абвастрэнне пачалося ў 2013 годзе, калі кааліцыя паўночных мусульман «Селека» захапіла Бангі, зрынуўшы прэзідэнта Франсуа Базізэ. У адказ на бясчынствы баевікоў на захопленых тэрыторыях хрысціяне і паслядоўнікі традыцыйных афрыканскіх вераванняў стварылі атрады апалчэння «Анты-балака», якія пачалі пераследваць мусульман.

    У верасні 2014 года была створаная МІНЮСКА колькасцю больш за 12,5 тыс. вайскоўцаў і паліцэйскіх. Нягледзячы на гэта, у краіне не спыняюцца сутыкненні, ахвярамі якіх становяцца мірныя жыхары і міратворцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці