У сераду пачынаюць судзіць журналістаў, якіх затрымлівалі ў Мінску РАСКЛАД СУДОЎ
У нядзелю, 11 кастрычніка, па усёй Беларусі сілавікамі былі затрыманыя 43 журналісты. Пасля доўгага разбіральніцтва на калег, затрыманых у Мінску, склалі адміністрацыйныя пратаколы за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Журналістаў вінавацяць у тым, што яны нібыта не адгукнулася на словы супрацоўнікаў міліцыі, якія прасілі «пакінуць пэўнае месца, неабходнае для забеспячэння грамадскага парадку».
Калегі называюць гэта хлуснёй. Прадстаўнікі прэсы былі абазначаныя і мелі пры сабе пасведчанні, іх затрымлівалі ў розных месцах нібыта для праверкі дакументаў.
Многія маюць відэа свайго затрымання. Згодна з Законам аб СМІ, журналісты мелі права знаходзіцца ў месцы масавай акцыі. Ніякага непадпарадкавання не аказвалі.
Нягледзячы на гэта, з серады ў судзе Кастрычніцкага раёна (вул. Сямашкі, 33) пачынаюцца адміністрацыйныя працэсы над журналістамі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала расклад судоў:
Дзмітрый Дзмітрыеў, («Новы Час») — 14 кастрычніка, 15:00.
Аляксей Носаў (Onliner.by) — 16 кастрычніка, 11:00.
Таццяна Каравянкова (БелаПАН) — 16 кастрычніка, 11:00.
Ягор Марціновіч («Наша Ніва») — 16 кастрычніка, 11:00.
Наста Бойка («Белорусы и рынок») — 16 кастрычніка, 11:00.
Аляксей Івашкевіч («Белорусы и рынок») — 16 кастрычніка, 11:00.
Сяргей Сацюк (БелаПАН) — 20 кастрычніка, 11:00.
Аляксандр Уладыка (Onliner.by) — 20 кастрычніка, 10:00.
Аляксандр Ружэчка (Onliner.by) — 20 кастрычніка, 11:00.
Алена Таўкачова (Tut.by і БелаПАН) — 20 кастрычніка, 12:00.
Павел Крычко («Народная Воля») — 20 кастрычніка, 14:00.
Надзея Бужан («Наша Ніва») — 21 кастрычніка, 15:00.
Ірэна Кацяловіч («Наша Ніва») — 24 кастрычніка, 15:00 (дата суду можа змяніцца).