У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку двух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»
Гэта адбылося ў аўторак, 9 студзеня. Сенатар Рычард Дурбін згадаў пра беларускіх палітзняволеных і прадэманстраваў партрыты чатырох з іх: Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і Андрэя Кузнечыка, паведамляе «Радыё Свабода».
У прамове Рычард Дурбін падкрэсліў цяжкае становішча палітычных зняволеных, якія адкрыта выступаюць за дэмакратыю і асноўныя свабоды ў пяці краінах ( Беларусі, Расіі, Камбоджы, Алжыры і Гватэмале), і заклікаў да іх неадкладнага вызвалення.
— У 2020 годзе мільёны беларускіх выбаршчыкаў прагаласавалі за лепшую будучыню, а не антыўтопію савецкага часу, якую Лукашэнка і Пуцін спрабуюць навязаць там і сваім украінскім суседзям. Гэта тое, пра што ідзе гэтая больш шырокая дыскусія аб дадатковым фінансаванні, — адзначыў сенатар.
Шматгадовы сябра Сенату Кангрэсу ЗША Рычард Дурбін — ініцыятар шматлікіх рэзалюцый і заяваў у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і ў абарону палітвязняў, адзін з заснавальнікаў Групы свабоднай Беларусі ў Кангрэсе ЗША, адзін з тых, хто ў 2004 годзе падтрымаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі.
Чытайце яшчэ:
Два гады за кратамі. Пра што піша ў лістах палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык
Паляшук з хітрынкай. Сябры і калегі — пра Алеся Любенчука
«Каб вызвалілі Дашу, яму было б значна лягчэй». Ігар Лосік вельмі трывожыцца за жонку