У рэдактара рэгіянальнага інфармацыйнага сайта Георгія Станкевіча прайшоў ператрус
Рэдактар незалежнага сайта beshankovichi.by жыве ў вёсцы Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна, але мае кватэру ў Бешанковічах — туды 22 лістапада а 7-й раніцы гаспадара і павезлі міліцыянты.
Паводле Георгія Станкевіча, для яго так і засталося незразумелым, што супрацоўнікі міліцыі спадзяваліся знайсці ў практычна пустой кватэры. У выніку пасля даволі пільнага дагляду сілавікі нічога не забралі, але дапыталі спадара Георгія на зусім нечаканую тэму. Міліцыянтаў цікавіла, як ён ставіцца да праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух “За Свабоду”, ці знаёмы з Юрасём Губарэвічам, называлі яшчэ нейкія прозвішчы, якіх той ніколі не чуў.
Рэдактару сайта beshankovichi.by давялося тлумачыць, што ён падтрымліваў Аляксандра Мілінкевіча, калі той быў кіраўніком Руху “За Свабоду” і балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах у 2006 годзе. А з Юрасём Губарэвічам блізка незнаёмы, і дзе ён зараз знаходзіцца, не ведае.
Напрыканцы размовы міліцыянты прапанавалі Георгію Станкевічу “напісаць распіску, што не здрадзіць Радзіме” — так ён назваў стандартную ўжо працэдуру, калі грамадзянам выносяць папярэджанне пра адказнасць у выпадку парушэння крымінальнага артыкула 356 (“Здрада дзяржаве”).
Паводле Георгія Станкевіча, яму давялося тлумачыць міліцыянтам, у чым адрозненне паняткаў “здарада Радзіме” і “здрада дзяржаве”, таксама ён прапанаваў падтрымаць размову па-беларуску. Але міліцыянты на прапанову беларускамоўнага рэдактара, вядомага барда і паэта не пагадзіліся.
Чытайце яшчэ:
Блогер Андрей Паук: “Власть и ее сторонники беззащитны перед свободой слова, правдой и открытостью”
Associated Press звольніла журналіста, які паведаміў пра падзенне расійскай ракеты ў Польшчы
Суд над Анджеем Почобутом откладывается