• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі забаранілі доступ да сайта газеты «Белорусы и рынок»

    У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах Radio France internationale і газеты "Белорусы и рынок". Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга. 

    Як паведамляе аб’яднаная прэс-служба судоў Пецярбурга, на сайце былі раскрытыя страты асабовага складу Узброеных сіл Расіі ва ўкраінскай вайне — гэтая інфармацыя лічыцца забароненай.

    Месяц таму, 18 траўня, у Беларусі быў затрыманы і ўзяты пад варту дырэктар газеты Канстанцін Залатых.

    Наколькі вядома, яго вінавацяць па ч. 2 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, злучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Праваабаронцы прызналі Залатых палітвязнем.

    Чытайце яшчэ:

    Визуал Insta­gram-страницы Hrodna.life признали экстремистским

    В Гродно задержали журналиста Николая Маркевича

    «Мне не гавораць, куды адправілі Ігара». Журналіста Свабоды Лосіка этапавалі з СІЗА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці