• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У офісах “Белсата” прайшлі ператрусы, канфіскавана тэхніка

    У двух офісах тэлеканала “Белсат” у Мінску ідуць ператрусы. Па папярэдняй інфармацыі, ператрусы санкцыянаваныя пракуратурай. У адным з офісаў на момант прыходу міліцыянтаў знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук, на якога быў складзены пратакол за дробнае хуліганства.

    Пра ператрусы стала вядома ад журналісткі тэлеканала, якую міліцыянты не пусцілі ў памяшканне.

    Фармальная прычына ператрусаў — міліцыя ладзіць праверку па факце «незаконнага выкарыстання таварнага знаку».

    «У выніку зладжаных праверачных мерапрыемстваў працаўнікі міліцыі ўстанавілі кола асобаў, якія выкарыстоўваюць указаны таварны знак парушаючы арт.9.21 КаАП. Дзеля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў па месцы іх знаходжання ажыццявілі выняццё аўдыё- і відэатэхнікі, камʼютарнага абсталявання» – паведамляе прэс-служба менскай міліцыі.

    У верасні 2014 году Вярхоўны Суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць назву, гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі і на інтэрнэт-старонцы.

    З пазовам супраць «Белсату» выступіў Андрэй Белякоў з фірмы «БЕЛСАТплюс». Ён патрабаваў забароны выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» нібыта праз тое, што людзі асацыююць таварны знак ягонага прадпрыемства з тэлеканалам «Белсат».

    У праграмны офіс каля станцыі метро «Акадэмія навук» прыйшлі міліцыянты з прадпісаннем пракуратуры.

    Да дома на вуліцы Кастрычніцкая прыехала машына без нумароў. З офіса выносяць тэхніку, у тым ліку маніторы. На офісе засталіся толькі камуптарныя мышкі, драты, роўтэры.

    Журналіст Алесь Залеўскі запэўнівае, што гэта ніяк не адаб’ецца на працы тэлеканала, ды нагадвае, што гэта далёка не першы вобшук і канфіскацыя апаратуры з офісаў «Белсата».

    Аператара Аляксандра Любенчука павезлі ў Першамайскі РАУС Мінска.

    Аляксей Мінчонак — афіцыйны прадстаўнік «Белсату» ў Беларусі мяркуе, што гэтыя вобшукі маюць на мэце зашкодзіць працы тэлеканала, пазбавіўшы журналістаў абсталявання.

    У іншым офісе, калі туды ўварваліся міліцынты, знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук.

    У выніку стала вядома, што ў Першамайскім РУУСе на аператара тэлеканала «Белсат» склалі праткол за нецэнзурную лаянку. Быццам бы Аляксандр Любенчук брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП).

    Алеся Любенчука ўжо збіраліся везці на Акрэсціна, але а 19 гадзіне раптоўна вызвалілі з міліцыі. Калі адбудзецца суд над журналістам, яму не паведамілі.

    Журналістка «Белсата» спрабавала патрапіць у офіс а 9:20. У гэтіы час ля ўваходу ужо стаяў міліцынят, які паведаміў, што на месцы адбываюцца «следчыя мерапрыемствы». У гэты момант у офісе маглі знаходзіцца прынамсі двое журналістаў «Белсата». Невядома, ці дзверы міліцынятам адчынілі, ці яны іх выбілі, паведамляе сайт тэлеканала.

    З белсатаўскага офісу забралі тэхніку — паведамляе журналіст Алесь Залеўскі.

    Залеўскі сказаў, што супрацоўнікі тэлеканала рыхтаваліся да ператарусаў. І тэхніку вывозілі. «Літаральна ўчора мы вярнулі тэхніку. Я не выключаю, што было сачэнне», — сказаў Залеўскі ў стрыме з разгромленага офісу.

    Стрым з‑пад другога офісу «Белсата» ў Мінску. Там усё яшчэ міліцыянты.

    Кіраўнік аддзелу інфармацыйных праграмаў «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі звязвае ператрусы з актыўным асвятленнем у эфіры і на сайце тэлеканалу акцый пратэсту супраць Дэкрэту № 3 і разгону Дня Волі. «Гэта раззлавала ўлады, бо мы яшчэ маем такі рычаг і магчымасць вывесці “карцінку” на экран, а не толькі паказаць у інтэрнэце. Цяпер улады намагаюцца абмежаваць інфармацыю пра пратэсты. Першыя сімптомы гэтага мы бачылі яшчэ ў першай палове сакавіка, калі пачалі затрымліваць нашых журналістаў. “Белсат” гатовы да гэткіх дзеянняў. Навіны на нашым тэлеканале будуць выходзіць нягледзячы ні на што», — падкрэсліў Дзікавіцкі.

    На Алеся Любенчука склалі пратакол і збіраліся везці на Акрэсціна, але раптоўна вызвалілі!!!

    Заява ГА “БАЖ” з нагоды масавага пераследу журналістаў

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці