У Мінску ўзнагародзілі найлепшыя рэгіянальныя газеты (ДАДАЛІСЯ ФОТА)
Конкурс “Найлепшая рэгіянальная газета” ладзіла Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.
Вынікі спаборніцтва за 2015 год падвялі ў Мінску 6 лістапада. 12 рэгіянальных газет змагаліся за прызавыя месцы ў 10‑і намінацыях.
Гран-пры конкурсу атрымала беларускамоўная “Рэгіянальная газета” (Маладзечна). У намінацыі “Найлепшы рэгіянальны сайт” перамог сайт www.intex-press.by.
У склад журы ўваходзілі: медыяаналітык Аляксандр Коктыш, фатограф Сяргей Гудзілін, карэспандэнт «Gazety Wyborczej» Анджэй Пачобут, мовазнаўца і грамадскі дзяяч Вінцук Вячорка, блогер Віктар Малішэўскі.
““Знак якасці”, які прысуджае журы, варта размяшчаць на першых палосах газет і на галоўных старонках сайтаў – каб і вашы чытачы ведалі, што атрымліваюць якасны інфармацыйны прадукт”, – прапанавала намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец, віншуючы ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу.
Падрабязнасці – пазней на нашым сайце.