• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску развіталіся з Паўлам Шараметам

    У мінскім храме Ўсіх Святых (Мінск, вул. Каліноўскага, 121) сёння развіталіся з журналістам Паўлам Шараметам, які трагічна загінуў ва Украіне.

    Яшчэ за гадзіну да цырымоніі развітання на падворку храма Ўсіх Святых было некалькі дзесяткаў чалавек, што прыйшлі аддаць даніну памяці журналісту Паўлу Шарамету.

    На развітанне прыйшлі сотні чалавек. Плынь людзей на працягу дзвюх гадзін не спынялася..

    Родныя папрасілі журналістаў не здымаць у храме развітанне з Паўлам.

    У храме каля труны з целам Шарамета знаходзіліся грамадзянская жонка Паўла Алена Прытула, украінскі журналіст і дэпутат Мустафа Наем, супрацоўнікі амерыканскай амбасады.

    Людзі прынеслі вялікую колькасць кветак.

    З беларускіх палітыкаў прысутнічалі Павал Севярынец, Ігар Рынкевіч, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Валер Ухналёў. Прыехаў расійскі палітык Ілля Яшын. Таксама на тэрыторыі храма быў заўважаны Ігар Бузоўскі — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

    Развітацца з Паўлам прыйшлі дзясяткі яго калег з розных СМІ, у якіх ён працаваў.

    Экс-старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна назвала забойства Шарамета “расправай над сумленнай, праўдзівай журналістыкай, над нашай прафесіяй». “Найбольш уразіла ў гэтай трагедыі тое, якой жудаснай, цынічнай аказалася расправа”, – зазначыла яна, заклікаўшы прафесійную супольнасць не паддавацца страху і трымацца прафесійных прынцыпаў, дамагаючыся праўды пра злачынства.   

    «Радыё Свабода» вяло трансляцыю з цырымоніі развітання.

    Труна з целам Паўла Шарамета дастаўлена з Кіева ў Мінск чартэрным рэйсам у суправаджэнні ўкраінскай дэлегацыі, у складзе якой прэс-сакратар Пятра Парашэнкі Святаслаў Цэголка. Напярэдадні ў Кіеве прайшла цырымонія развітання з журналістам.

    У Беларусі людзі правялі Паўла воклічамі «Жыве Беларусь!» і апладысментамі.

    Пасля развітання працэсія накіравалася на Паўночныя могілкі, дзе Паўла пахавалі побач з бацькам.

    Журналіст Павел Шарамет загінуў раніцай у сераду, 20 ліпеня, у выніку падрыву аўтамабіля. Выбух адбыўся у 7:45 раніцы, калі журналіст выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў метраў.

    Следства разглядае некалькі асноўных версіі прычын забойства журналіста Паўла Шарамета — прафесійныя адносіны, асабістая непрыязнасць і «расійскі след». Акрамя таго, ёсць версія, што сапраўднай мэтай замаху мог быць не Шарамет, а кіраўніці буйнога выдання «Украінская праўда» Алёна Прытула, якой і належаў узарваны аўтамабіль.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці