У Латвіі да 2026 года павінны закрыць рускамоўныя грамадскія медыя. Камерцыйныя СМІ гэтая забарона пакуль не закране
Такое палажэнне ўваходзіць у праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, які быў 28 верасня ўхвалены Сеймам Латвіі.
Як паведамляе Delfi, з мэтай умацавання ролі латышскай мовы ў краіне, Сейм Латвіі вырашыў, што ў краіне на дзяржаўным узроўні павінны падтрымлівацца толькі тыя медыя, што выходзяць на латышскай мове і мовах, якія належаць да Еўрапейскай культурнай прасторы. У гэтай сувязі да 2026 года ўлады павінны спыніць фінансаванне рускамоўных выданняў.
— Дзяржава, спыніўшы фінансаванне кантэнту на рускай мове, завершыць працэс стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы Еўразвязу. У сваю чаргу, змест на рускай мове ў камерцыйных медыя за прыватныя сродкі працягне прысутнічаць, — цытуе Delfi прыняты праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.
Супраць такога падыходу раней выступалі Латышскае радыё і Латышскае тэлебачанне (LTV). Яны лічаць, што ў цяперашніх геапалітычных умовах такое рашэнне блізарукае і супярэчыць пастаўленай мэце — умацаванню бяспекі інфармацыйнай прасторы. Такой жа думкі прытрымліваецца Савет па грамадскіх электронных СМІ (SEPLP). Ён лічыць, што ў Латвіі «важна падтрымліваць стварэнне якаснага кантэнту для ахопу меншасцяў, якія пражываюць у краіне, з мэтай умацавання пачуцця прыналежнасці да Латвіі, уцягваючы меншасці ў еўрапейскую культурную прастору».
Чытайце яшчэ:
Как репортёры раскрывают военные преступления и борются с организованной преступностью? Рассказываем, о чём говорили на Глобальной конференции журналистов-расследователей
Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах
Дзяржаўная раёнка ў Жабінцы збіраецца змяніць назву