• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кракаве прэзентавалі «Ледаколку» — першую кнігу пра Святлану Ціханоўскую

    Вечарам 2 кастрычніка ў польскім Кракаве прайшла жывая прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska». У прэзентацыі ўзялі ўдзел і аўтар, і галоўная гераіня.

    «Lodoła­macz­ka» – неўласцівая польскай мове жаночая форма слова «lodoła­macz» (‘ледакол’), аўтарскі наватвор для апісання Святланы Ціханоўскай. Кніга напісаная журналістам польскай газеты «Rzecz­pospoli­ta» і калумністам «Белсату» Русланам Шошыным. Яна ў продажы з 28 верасня.

    Святлана Ціханоўская на прэзентацыі казала, што кніга не пра яе, а пра ўсіх беларусаў. На кракаўскую прэзентацыю прыйшло мноства людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, выступоўцам ладзілі авацыі стоячы, гукалі «Жыве Беларусь». Выступалі таксама аўтар кнігі Руслан Шошын, дэпутат і прафесар Павел Коваль. У час прэзентацыі Ціханоўскую называлі «пані прэзідэнт».

    Да прэзентацыі Ціханоўская наведала магілу загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і музей на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Пасля прэзентацыі Ціханоўская зладзіла сустрэчу з беларусамі ў цэнтры Кракава.

    Чытайце яшчэ:

    «Найперш змыла бруд калоніі». Дар’я Чульцова пра два гады нявольніцтва, страхі, адчуванне свабоды ды ад’езд з радзімы

    Кацярына Ваданосава: «Па выніку я магу сказаць, што я — супержанчына!»

    Суд прызнаў “экстрэмісцкім” telegram-канал інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці