• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У фатографа Сяргея Серабро забралі мабільны тэлефон за здымкі на вакзале

    Заснавальніка сайта “Народныя Навіны Віцебска” Сяргея Серабро затрымалі 28 лютага ў Віцебску. Затрыманне праводзілі двое: адзін мужчына ў міліцэйскай форме, другі — у цывільнай вопратцы з гербам Расійскай Федэрацыі.

    У Чыгуначным раённым аддзеле міліцыі журналіста распытвалі, ці збіраўся ён узяць удзел у несанкцыянаванай акцыі супраць вайны ва Украіне. Паводле міліцыянтаў, яны вартавалі патэнцыйных удзельнікаў акцыі ў раёне чыгуначнага вакзала.

    Сяргей Серабро патлумачыў, што меў іншыю мэту: ён фатаграфаваў чэргі ў касу, бо ахвотныя здаць свае электронныя квіткі мелі праблемы з тым, каб зрабіць гэта анлайн. Інфармацыя з папярэджаннем пра тэхнічныя непаладкі была напярэдадні размешчаная на сайце беларускай чыгункі.

    У пастарунку журналіст правёў каля дзвюх гадзін. Потым яго адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон. Як патлумачылі міліцыянты — для праверкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці