У Беларусі ўсю інфармацыйную прадукцыю зараз трэба будзе маркіраваць «0+», «6+», «12+», «16+» і «18+»
Папраўкі, што датычацца абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю, уносяцца законам Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2016 года нумар 362-З, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Змяненні і дапаўненні ўносяцца ў законы аб правах дзіцяці, аб рэкламе, аб сродках масавай інфармацыі, аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама аб выдавецкай справе.
У прыватнасці, закон уводзіць маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі з пазначэннем узроставай катэгорыі: «0+» (што значыць без абмежаванняў), «6+» (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі «12+», «16+» і «18+».
Папраўкі замацоўваюць абавязак юрыдычных асоб, ІП, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці і (або) распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, прысвойваць такой прадукцыі знак узроставай катэгорыі. У дакуменце таксама сказана, што ўласнікі камп’ютарных клубаў, інтэрнэт-кафэ, іншых месц, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў да інтэрнэту, установы адукацыі абавязаны прымяняць адміністрацыйныя, арганізацыйныя меры, праграмна-апаратныя і праграмныя сродкі, якія даюць магчымасць не дапусціць распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.
Згодна з законам, у мэтах каардынацыі дзейнасці пры ўрадзе Беларусі будзе створаны грамадска-кансультатыўны савет па абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. Яго рашэнні будуць мець рэкамендацыйны характар. Асноўныя пункты закона ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.
Мінінфарм: Падзаконныя акты да закона пра маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі яшчэ не распрацаваныя
Сваімі думкамі адносна законапраекта дзяліліся год таму журналісты і медыяэксперты