У Аляксандра Фядуты ў СІЗА здарыўся сардэчны прыступ
У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. У СІЗА-1 у яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў сярэдзіне снежня палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуце на Валадарцы дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць, а праз тры дні ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі.
Акрамя гэтага, Фядута абвесціў медыцынскую забастоўку — ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у палітолага можа здарыцца інфаркт. Гэта яго пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі.
Нагадаем, Аляксандра Фядуту затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 красавіка ў Маскве. Ён з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Яго ўтрымліваюць у СІЗА‑1 на Валадарскага.