TikTok стаў самай папулярнай сацсеткай у беларусаў
4,27 мільёнаў беларусаў карыстаюцца TikTok. Пра гэта са спасылкай на indd.adobe.com паведамляе "Белсат".
Аналітыкі DataReportal, We Are Social і Meltwater падрыхтавалі справаздачу аб апошніх тэндэнцыях выкарыстання інтэрнэту, мабільных прылад, сацсетак і іншых электронных пляцовак у Беларусі.
Колькасць інтэрнет-карыстальнікаў у Беларусі скарачаецца другі год запар. Да 2021 яна бесперапынна расла.
Галоўны пашукавік беларусаў – Google (76.18%), другое месца – Yandex (21.89%).
ТОП-10 запытаў у Google:
1. Надвор’е
2. Перакладчык
3. Навіны
4. Яндэкс
5. Куфар
6. Ютуб
7. Гатовыя дамашния заданні
8. ВК
9. Курсы валют
10. Курс долара
Топ‑5 сацсетак па трафіку:
1. YouTube – 24.37% (88.3% за год – самы моцны рост),
2. Pinterest – 19.62% (-23.2% за год),
3. Instagram – 18.1% (+36.8% за год),
4. Facebook – 13.49% (2.8% за год),
5. VK – 8.02% (-47.1% за год – наймацнейшае падзенне).
Самай папулярнай сеткай стаў TikTok – 4.27 млн. беларусаў (амаль паўкраіны). На другім месцы – Instagram (мінулым годам ён быў на першым месцы).
Чытайце яшчэ:
Задержали корреспондентку Intex-press, вызванную на опрос в милицию
Онлайн-расследование The Bell. Как проверять аудиофайлы
Каманда праекта Politzek.me запускае часопіс Politzek Times