• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлеграм-канал «БАЖ Беларуская асацыяцыя журналiстаў» прызналі «экстрэмісцкім»

    Пра гэта са спасылкай на Баранавіцкую міжраённую пракуратуру паведаміла дзяржаўная газета «Наш край». У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі на сайце Мінінфармацыі такіх звестак пакуль няма.

    Паводле інфармацыі на сайце баранавіцкай раёнкі, тэлеграм-канал «БАЖ Беларуская асацыяцыя журналiстаў» прызнаны экстрэмісцкім па рашэнні суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 13 лютага.

    Як вынікае з паведамлення, у суд з адпаведным патрабаваннем звярнуўся баранавіцкі міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк. Звестак пра ідэнтыфікатар інтэрнэт-рэсурса няма. Тэлеграм-канал прызнаны «экстрэмісцкім» нібыта «ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі антыдзяржаўнай і экстрэмісцкай тэматыкі».

    У жніўні 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на пазоў Міністэрства юстыцыі. 28 лютага 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі назваў «групу грамадзян з ліку прадстаўнікоў няўрадавай грамадскай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» экстрэмісцкім фарміраваннем».

    8 чэрвеня 2023 года рашэннем суда Цэнтральнага раёна горада Мінска былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»:

    • інтэрнэт-сайт з назвай «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (ідэнтыфікатар: https://baj.by) і яго электронная копія (ідэнтыфікатар: https://baj.life);

    • акаўнт у сацыяльнай сетцы Insta­gram з (ідэнтыфікатар: www.instagram.com/baj.by);

    • старонка ў сацыяльнай сетцы Face­book з назвай «БАЖ — Беларуская асацыяцыя журналістаў» (ідэнтыфікатар: https://www.facebook.com/bajbelarus);

    • акаўнт у сацыяльнай сетцы Twit­ter з назвай «БАЖ | BAJ» (ідэнтыфікатар: https://twitter.com/baj_by);

    • лагатып арганізацыі.

    Тады ж экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй быў прызнаны  і Telegram-канал з назвай «БАЖ — Беларуская асацыяцыя журналістаў» (ідэнтыфікатар: https://t.me/bajby ).

    На пачатку 2024 года Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце РБ забраў у Беларускай асацыяцыі журналістаў даменнае імя ў зоне .by нібыта ў сувязі з выяўленымі парушэннямі. Амаль 20 гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў мела сайт Baj.by на гэтым дамене і прасоўвала праз яго стандарты журналісцкай працы, права на выказванне і каштоўнасці правоў чалавека.

    Чытайце яшчэ:

    «Як журналісты сталі галоўнымі ворагамі Лукашэнкі». Выйшаў новы фільм пра беларускіх рэпарцёраў, пратэсты і рэпрэсіі

    «Стан журналіста залежыць ад стану яго рэдакцыі». Барыс Гарэцкі — пра праблемы медыяў у эміграцыі

    Журналіст праекта Dekoder: «Доўгі час немцам пра падзеі ў Беларусі і Украіне распавядалі карэспандэнты з Масквы»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці