• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Ваганаў: Злучаным адной стужкай або пра вердыкты ў сацсетках

    Нешта падобнае назіраецца ў стасунках карыстальнікаў сацыяльных сетак, у прыватнасці, Фэйсбуку, дзе “жывуць” шмат калег рознага веку, няблага валодаючых словам, у тым ліку мацерным. Зрэшты, так званая «абсцэнная лексіка” — іншая тэма. Як і тэма асабістага пакаяння, якое, лічу, інакшай,  чымсьці сам-насам, быць не павінна, калі чалавек сам не  ўпэўніцца ў яго, публічнага пакаяння, неабходнасці. Заклікі ж такога кшталту  нічым ад сярэднявечнага цемрашальства не адрозніваюцца.

    Я ж заклікаю… Не, нязвыклы для мяне жанр. Проста дзялюся думкамі, якія раз пораз узнікаюць, калі назіраеш за фэйсбучнымі бойкамі, і нават, не вытрымаўшы,  уцягваешся ў іх… 

    Спадарыні і спадары! 

    Маладыя і не вельмі! 

    Не вельмі маладыя і старыя!

    Майце павагу адзін да аднаго і да ўсіх разам. 

    Майце павагу да магчымасці выказацца публічна.

    Майце павагу да магчымасці зразумець адзін аднаго.

     

    Гэтае пажаданне нарадзілася з распаўсюджаных у стужцы спробаў сутыкнуць пакаленні на адмаўленні з боку старых маладым мець сваю думку, хай сабе і высмактанную з пальца, і на беспадстаўнай, мяжуючай з хамаватасцю, нейкай пеўневай ганарлівай самаўпэўненасцю, з якой маладыя спяшаюцца ці то закапаць старых з іх звычкамі, думкамі і сардэчнымі хваляваннямі, ці то спаліць у крэматорыі сваёй публіцыстыкі разам з іх гістарычным досведам, ды й увогуле досведам жыцця.

    Карацей, я вось пра што. 

    Маладыя цалкам пазбаўлены гена канфармізму. Пазайздросцім і павіншуем. Але і паспачуваем. Бо адна справа, калі нонканфармізм валіцца са столі, іншая  калі канфармізм пераадольваецца цяжкай несупыннай працай розуму і душы, часамі самаахвярнай.

    Тут вось які парадокс. Нонканфармізм са столі лёгка ператвараецца ў канфармізм. Нонканфармізм як вынік унутранай працы незваротны. Хаця б таму, што яму ўжо няма куды і няма часу вяртацца.

    Будзем паважлівымі. Нам усім немагчыма пазбавіцца адзін аднаго. Нават калі адзін аднаго “забанім». 

    Бо мы злучаны адной стужкай.

    Стужкай жыцця.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці