• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябра БАЖ Таццяна Ткачова — пераможца міжнароднага фестывалю Vilniaus fotografijos ratas

    Сябра ГА “БАЖ” Таццяна Ткачова перамагла ў міжнародным фестывалі Vilniaus fotografijos ratas. У выходныя ў Вільнюсскім універсітэце ўзнагародзілі лепшых аўтараў фотафестывалю. Пераможцы атрымалі прызы ад Fujifilm.

    Міжнародны фестываль фотажурналістыкі Vil­ni­aus fotografi­jos ratas адбыўся ў Вільнюсе ўжо ў дзесяты раз. У конкурсе бралі ўдзел 246 фотагісторый ад 186 фотажурналістаў з усяго свету!

    Галоўны прыз атрымаў грэчаскі фатограф Георгас Мотафіс (Gior­gos Moutafis) з фотагісторыяй пра бежанцаў.

    Падчас цырымоніі ўганаравання Георгас Мотафіс сказаў, што шкадуе аб перамозе працаў на гэтую тэму, бо многа людзей, якія ўцякалі ў Еўропу ад вайны, загінулі на гэтым шляху.  Мотафіс адзначыў, што гэтая перамога ёсць знакам памяці загінулым.

    Традыцыйна сёлета ў межах фестывалю праводзіўся конурс “Хатняе заданне” для маладых фатографаў да 30 год. У гэтым годзе ў конкурсе спаборнічалі 52 асобы з 59 фотагісторыямі.

    Сябра ГА “БАЖ” Таццяна Ткачова перамагла ў конкурсе з фотагісторыяй “Маластоўка”. Гэта гісторыя пра вёску, у якой вырасла Таццяна, пра перамены, якія адбыліся ў месцы, дзе прайшло дзяцінства аўтара.

    У гэтыя выходныя працы пераможцаў былі прадстаўленыя ў выставачным цэнтры  “Літэкспа” і на Вільнюсскай кніжнай ярмарцы. Пазней працы будуць паказваць на іншых пляцоўках Літвы.

    Гутарка з Таццянай Ткачовай неўзабаве з’явіцца на сайце baj.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці