Свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве — адкрытая лекцыя
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам. Мы пагаворым пра «мову нянавісці і варожасці» на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуем, ці ёсць межы ў свабоды слова і ў малюнках распавядзем, якія наступствы могуць быць пры выкарыстанні «hate speech».
Хто: Максім Буткевіч — журналіст, трэнер, праваабаронца, актывіст.
Магістр мастацтваў па антрапалогіі развіцця і сацыяльнай трансфармацыі (Універсітэт Сэсекса — Вялікабрытанія). З 1999 года працаваў у сродках масавай інфармацыі (тэлеканалы СТБ, «1+1», «Інтэр»; прадзюсар Украінскай службы Бі-Бі-Сі).
У 2007–2010 гадах — старшы выкладчык Магілянскай Школы журналістыкі Нацыянальнага Універсітэта «Кіева-Магілянская Акадэмія».
У 2010–2011 — Рэгіянальны дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва УВКБ ААН (Агенцтва ААН па справах бежанцаў) у Беларусі, Малдове і Ўкраіне.
Да 2017 года — са-каардынатар Праекту «Без межаў» грамадскай арганізацыі «Цэнтр Сацыяльнае Дзеянне».
На дадзены момант — каардынатар Праекту «Без межаў». Праект займаецца прадастаўленнем дапамогі бежанцам і шукальнікам прытулку ва Ўкраіне, маніторынгам і процідзеяннем праяў ксенафобіі, расізму і іншым формам дыскрымінацыі ва ўкраінскім грамадстве, інфармацыйна-адукацыйнай працай, дапамогай ўнутрана перамешчаным асобам.
Сябра Грамадскай рады пры Дзяржаўнай міграцыйнай службе і Экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека.
Калі: 7 жніўня (панядзелак), пачатак у 19:00.
Дзе: Адукацыйная прастора .Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)
Уваход вольны!