• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча распачалі крымінальную справу

    Супраць гродзенскага журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча вядзецца крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмістцкай дзейнасці. Па месцах жыхарства журналіста апісалі маёмасць. Сам ён знаходзіцца за мяжой.

    У справе фігуруюць дзве часткі артыкула 361−4 Крымінальнага кодэкса — частка 1 (вярбоўка, іншае уцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама частка 2 (тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо на пасадзе з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

    Па гэтым артыкуле пагражае абмежаванне свабоды да пяці гадоў альбо пазбаўленне свабоды да сямі гадоў.

    Уладзімір Хільмановіч ужо два з паловай гады не жыве ў Беларусі. Тыдзень таму ў кватэры па месцы яго прапіскі паводле пастановы аб накладанні арышту на маёмасць апісалі мэблю і лядоўню.

    1 снежня 2023 года ў кватэры жонкі Уладзіміра Хільмановіча, дзе ён жыў з 2014 па 2021 год, правялі ператрус. Забралі працэсар кампутара, старое пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, газеты. Таксама апісалі бытавую тэхніку.

    Каментар Уладзіміра Хільмановіча адносна сітуацыі прыводзіць Радыё Рацыя: 

    «Я не ведаю дакладна, якія эпізоды фігуруюць у справе і ў чым канкрэтна, у якім «экстрэмізме» мяне абвінавачваюць. Але ўпэўнены, што гэта датычыць маёй журналісцкай і праваабарончай дзейнасці. Мае артыкулы на грамадска-палітычную тэматыку, праваабарончыя каментары шмат разоў змяшчаліся на Беларускім Радыё Рацыя і ў іншых беларускіх незалежных медыях. Гэта стоадсоткава палітычны пераслед. Сістэма татальнага беззаконня, якая зараз пануе ў Беларусі, не пакідае па-за сваёй увагай аніводнага грамадзяніна, які хоча рэалізоўваць свае канстытуцыйныя правы і асмельваецца мець крытычны погляд на палітыку дзяржаўных органаў у Беларусі. Не маю ніякіх ілюзій і не сумняваюся, што яны давядуць гэтую чарговую палітычную крымінальную справу да карнага выраку супраць мяне».

    Чытайце яшчэ:

    Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар у Баранавічах

    Паведамляецца пра ператрус у галоўнага рэжысёра Віцебскай тэлерадыёкампаніі

    Дзень народзінаў за кратамі адзначае Ірына Леўшына, галоўны рэдактар БелаПАН

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці