• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Брэсце надаў экстрэмісцкі статус незалежнаму сайту і акаўнтам мясцовых СМІ ў сацсетках

    У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі адбылося чарговае і гэтым разам істотнае абнаўленне. Асабліва вызначыўся суд у Брэсце, які надаў экстрэмісцкі статус вялікай колькасці сайтаў і акаўнтаў у сацыяльных сетках, што маюць дачыненне да незалежных медыяў і асобных журналістаў.

    Паводле спісу на сайце Мінінфарма, 2 лютага 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю на старонцы «Першы Рэгіён-1REG.ВY» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

    Праз некалькі дзен, 5 лютага, гэты ж суд вырашыў, што «экстрэмісцкім» з’яўляецца акаўнт «BG.Media» ў сацыальнай сетцы «Х» (былы Twit­ter).

    7 лютага суд Ленінскага раёна Брэста прыняў аналігчнае рашэнне да YouTube-канала «Першы Пiнскі».

    Яшчэ праз дзень, 8 лютага, гэты суд прыняў рашэння наконт наяўнасці «экстрэмізму» ў суполках «Brest­news­pa­per» і «BG_LIVE» ў сацыльнай сетцы «ВКонтакте».

    Не спыніўся судовы канвеер і на гэтым тыдні. 13 лютага ў судзе Ленінскага раёна Брэста прызналі «экстрэмісцкім» інтэрнэт-сайт stolin.bу (раней ён ужо быў заблакаваны Міністэртвам інфармацыі на тэрыторыі Беларусі), а таксама персанальную старонку рэдактара гэтага сайта Аляксандра Ігнацюка ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Самога Ігнацюка затрымалі і змясцілі пад варту ў СІЗА яшчэ ў жніўні 2023 года, звестак пра яго лёс дагэтуль няма.

    Раней паведамлялася, што прызнаны «экстрэмісцкім» кантэнт тэлеграм-канала «БАЖ Беларуская асацыяцыя журналiстаў». Рашэнне наконт  акаўнта з ідэнтыфікатарам t.me/bajmedia прыняў 13 лютага суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.

    Чытайце яшчэ:

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    Віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч паведаміў, што ідзе ў суд і знік. Верагодна, яго пакаралі «суткамі»

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці