• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Штотыднёвік “Новы час” пачаў выпускаць дадатак “Эканамічная Беларусь”

    Папяровы дадатак “Эканамічная Беларусь” будзе выходзіць раз на месяц.  

    Як распавяла галоўны рэдактар штотыднёвіку “Новы час” Аксана Колб, эканамічны дадатак першыя месяцы будзе выходзіць на 4‑х старонках. Але плануецца, што ўжо напрыканцы восені “Эканамічная Беларусь” істотна патаўсцее — да 12-ці старонак.

    “Мы ўсіх запрашаем да супрацоўніцтва, у тым ліку і беларускі бізнэс.

    Ідэя выпуску такога дадатку з’явілася яшчэ летась. Увесь гэты час мы шукалі бізнэсоўцаў,  якія б хацелі чытаць пра эканоміку па-беларуску, а таксама былі б гатовыя падтрымаць нашую ініцыятыву. І, як бачыце, знайшлі такіх. Увогуле, цяпер бізнэсу па-беларуску становіцца ўсё больш, павялічылася колькасць беларускамоўнай рэкламы. Таму з’яўленне нашага эканамічнага дадатку цалкам лагічнае”, — гаворыць Аксана Колб.

    Цікава, што папяровы штомесячны дадатак з’явіўся ў часы, калі многія выданні наадварот скарачаюць  свае папяровыя версіі.

    “Мы дасюль упэўненыя, што папяровыя выданні патрэбныя кріане. Далёка не ўсе людзі шырока карыстаюцца інтэрнэтам. А ёсць і месцы, дзе інтэрнэту наогул няма. Напрыклад, гэта месцы зняволення. І, да слова, у “Новага часу” нямала такіх падпісчыкаў”, — тлумачыць рэдактар.

    Пакуль эканамічны дадатак будзе выходзіць на чатырох палосах, ён будзе тэматычны. Першы нумар, натуральна, быў прысвечаны актуальнай тэме дэнамінацыі. У другім нумары плануюцца матэрыялы пра беларускі турызм.

    Дарэчы, гэта не адзіны дадатак у “Новым часе”. Ужо шмат гадоў штомесяц выходзіць “Літаратурная Беларусь”. Напрыканцы чэрвеня выйдзе ўжо 118 нумар.

    Штотыднёвік «Новы час» з’яўляецца грамадска-палітычным выданнем. Выходзіць цалкам па-беларуску.

    У 2009 годзе  газета «Новы Час» была ўзнагароджаная прэміяй нямецкага фонду «Цайт». У 2008 годзе шэф‑рэдактар газеты «Новы Час» Аляксей Кароль быў узнагароджаны прэміяй імя Найта за якасную журналістыку ў цяжкіх умовах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці