• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэжым адказвае за іх жыццё і здароўе». У ЕС пракаментавалі смерць палітвязня Ігара Ледніка

    Рэжым Лукашэнкі адказвае за жыццё і здароўе палітвязняў і «будзе прыцягнуты да адказнасці». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх сувязяў Петэр Стана.

    «Беларусь: трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме паказвае нечалавечы маштаб рэпрэсій Лукашэнкі. У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных, якія зазнаюць жорсткае абыходжанне або пазбаўленыя медыцынскай дапамогі», — напісаў Петэр Стана.

    Ён адзначыў, што рэжым Лукашэнкі адказвае за жыццё і здароўе палітвязняў і «будзе прыцягнуты да адказнасці».

    Нагадаем, 20 лютага стала вядома, што памёр 63-гадовы палітвязень, былы сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік. Паводле аднапартыйцаў, прычына яго смерці — спыненне сэрца. Другая група інваліднасці праз праблемы з сэрцам не стала змякчальным фактарам — мужчыну адправілі ў Бабруйскую калонію.

    Гэта ўжо пятая смерць беларускіх палітвязняў за кратамі.

    Чытайце яшчэ:

    Супраць відэааператара Яўгена Глушкова распачалі крымінальную справу за супрацу з медыярэсурсам 6TV Belarus

    Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці