Рэдактар беларускай службы «ІнформНапалм» прадставіў вынікі расследвання пра службу ў Беларусі байцоў украінскага «Беркута»
Прэс-сустрэча валанцёрскай ініцыятывы "ІнформНапалм", якая ставіць задачу інфармаваць шырокую аўдыторыю пра падзеі ва Украіне, адбылася ў Гродне.
Рэдактар беларускай службы гэтай ініцыятывы Дзяніс Івашын прадставіў журналістам праект свайго даследвання, якое тычыцца службы былых байцоў украінскага “Беркута” ў Беларусі.
Журналіст засяродзіў ўвагу прадстаўнікоў СМІ на тым, што прадстаўленыя доказы на некалькіх байцоў “Беркута” — гэта толькі невялікая частка таго, што трэба ведаць пра гэтых былых вайскоўцаў.
Праца над матэр’ялам заняла некалькі месяцаў, прыйшлося перагледзіць некалькі сотныў здымкаў былых “беркутаўцаў” і іх сем’яў. Па словах журналіста, вялікая колькасць “беркутаўцаў” знаходзіцца ў Расіі, яны атрымалі расійскае грамадзянства. Тыя, што служаць у Беларусі, маюць у беларусі толькі від на жыхарства, ці ўвогуле з’яўляюцца грамадзянамі Украіны.
Дзяніс Івашын збіраецца надалей працягваць раследванне, ён не баіцца пераследу з боку спецслужбаў.