• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызначаны галоўны рэдактар «Прэсбола». Ім стаў былы журналіст АНТ

    Карэспандэнт АНТ Сяргей Лісічкін у размове з Tribuna.com заявіў, што стаў галоўным рэдактарам «Прэсбола».

    Раней паведамлялася, што пасля размовы з калектывам рэдакцыі «Прэсбола» Лісічкін адмовіўся ўзначальваць выданне.

    — Магу вам паведаміць, што заўтрашні нумар газеты «Прэсбол» выйдзе пад маім подпісам. Я афіцыйна прызначаны галоўным рэдактарам. 17 снежня ў мяне першы працоўны дзень на новай пасадзе. Больш пакуль нічога казаць не хачу. Задача №1 на сёння — гэта завяршыць год. Заканчваецца ў канцы снежня падпіска на «Прэсбол», і дзякуй Богу, што ў гэтым разуменне з калектывам знойдзена. І ніякія звады нікому не патрэбныя. Вырашылі засяродзіцца цалкам на нумарах, якія выйдуць у пятніцу і ў аўторак. Трэба скончыць год, — сказаў Лісічкін.

    Па яго словах, прапанова ўзначаліць газету паступіла ад кіраўніка Федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава.

    Пасля сыходу Герчыкава некалькі нумароў выходзілі пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Дзмітрыя Беленькага.

    На АНТ Лісічкін з’яўляўся аўтарам спартыўных праграм, раней ён працаваў у «Спартыўнай панараме», друкаваўся ў СБ.

    ***

    «Прэсбол» выходзіць з 16 студзеня 1991 года. Першым галоўным рэдактарам быў Аляксандр Барысевіч (да 1995 года), з 1995 па 2014‑ы газету ўзначальваў Уладзімір Беражкоў, з красавіка 2014 па чэрвень 2020 — Сяргей Кайко.

    Уладальнікамі акцый выдання з’яўляюцца: Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» (50%), работнікі рэдакцыі — Юрый Арлоў (30%), Дзмітрый Беленькі (10%) і Аляксандр Дабрыян (10%).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці