• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы прызналі зняволеных журналістаў Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых палітвязнямі. Яны ў СІЗА на Валадарскага

    Заява аб прызнанні Канстанцiна Залатых i Аляксандра Любенчука палітычнымi вязнямі

    Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

    18 траўня 2022 г. КДБ правёў ператрусы ў рэдакцыi газеты “Белорусы и рынок” i дома ў дырэктара выдання Канстанцiна Залатых. У выніку сілавікі адабралі ноўтбук і сродкі сувязі, а Канстанцiна затрымалі. Адвакат медыяменеджара амаль тыдзень не мог сустрэцца з падабаронным, а дакладнае месца знаходжання затрыманага ўвесь гэты час заставалася невядомым.

    Канстанціну Залатых выставілі крымінальнае абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусi — распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай. Па гэтым артыкуле Канстанціну пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. На сёння Канстанцiн Залатых знаходзiцца ў СІЗА ў Жодзіне.

    26 траўня 2022 г. супрацоўнікі сілавых органаў правялі ператрус i ў доме журналiста-фрылансера Аляксандра (Алеся) Любенчука, а самога Аляксандра затрымалі ў межах крымінальнай справы i даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. На дадзены момант журналісту выставілі абвінавачанні, але дакладны крымінальны артыкул, які інкрымінуюць Любенчуку, невядомы (адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні).

    Мы — арганізацыі, якія падпісаліся ніжэй — лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука  з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.

    Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных інтэрнэт-выданняў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных перыядычных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца за кратамі.

    Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару ix публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

    На падставе гэтага, кіруючыся пп. 2.1, 3.1 «Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука палітычнымi зняволенымi і патрабуем:

    • неадкладнага вызвалення Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука і спынення ў дачыненні да ix крымінальнага пераследу;

    • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструмента ціску на свабоду выказвання меркавання ці іншыя правы і свабоды;

    • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў,

    Беларускі ПЭН,

    «Прававая ініцыятыва»,

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»,

    Lawtrend

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці