• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўнік АБСЕ заклікаў неадкладна вызваліць арыштаваных у Беларусі журналістаў

    Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір асудзіў арышты ў Беларусі журналістаў і заклікаў неадкладна ўсіх вызваліць. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве на сайце арганізацыі.

     

    «Мяне трывожаць затрыманні і арышты журналістаў Міхаіла Аршынскага, Змітра Лупача, Алеся Асіпцова, Аляксандра Буракова за іх меркаваны ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, — адзначыў Арлем Дэзірэ. — У журналістаў павінна быць магчымасць інфармаваць пра падзеі, якія маюць інтарэс для грамадства, у тым ліку і пра грамадскія пратэсты. Я вельмі занепакоены рашэннем, якое парушае свабоду СМІ».

    11 мая суды ў Магілёве і Глыбокім пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі Міхаіла Аршынскага і Змітра Лупача. Абодва асвятлялі сустрэчы з гомельскім блогерам youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргеем Ціханоўскім.

    У судзе Лупачу стала кепска, яго шпіталізавалі з гіпертанічным крызам, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

    12 траўня ў Магілёве вынеслі пастановы аб арышце на 10 сутак Аляксандру Буракову, які супрацоўнічае з Deutsche Welle, і пазаштатнаму карэспандэнту БелаПАН Алесю Асіпцову, які абвясьціў галадоўку пратэсту.

    Буракова абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 6 траўня каля ізалятара часовага ўтрымання ў Магілёве, Асіпцова — ва ўдзеле ў сустрэчы з Ціханоўскім.

    Суд Ленінскага раёна Магілёва 12 мая пакараў журналіста Міхаіла Аршынскага 11 суткамі арышту, абвінаваціўшы ў парушэнні артыкула 22.34 КаАП Беларусі (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

    Такім чынам Міхаіл правядзе ў ІЧУ агулам 21 дзень — напярэдадні, 11 мая, журналісту прысудзілі 10 сутак арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.

    Открыт сбор средств для арестованных журналистов. Присоединяйтесь!

    У блогера Аляксандра Кабанава выяўлены COVID-19, яго калега Сяргей Пятрухін з ізалятара таксама трапіў у бальніцу

    Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць салідарнасць з затрыманымі ў Беларусі калегамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці