• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пошласць і хамства»: Мінінфармацыі адклікала з кіёскаў нумар «БелГазеты»

    У газетных шапіках няма апошняга нумара «БелГазеты». Нумар адклікалі па рэкамендацыі Міністэрства інфармацыі. У нумары былі змешчаныя, у тым ліку, гумарэскі на тэмы кароў.

    Як патлумачыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, «БелГазета» нікуды не знікла. Проста міністэрства рэкамендавала «Белсаюздруку» абмежаваць распаўсюджванне яе новага нумара.

    «Міністэрства інфармацыі, як рэгулятар галіны, забяспечваючы безумоўнае выкананне заканадаўства, імкнецца займаць максімальна канструктыўную пазіцыю ў дачыненні да дзейнасці ўсіх суб’ектаў інфармацыйнага поля Беларусі, — гаворыцца ў заяве міністра. — Разам з тым, з’яўляецца недапушчальным, калі асобныя СМІ ці інтэрнэт-рэсурсы, наўмысна гіпербалізуючы крытычныя пасылы, скочваюцца ў адкрытую пошласць і хамства. Падобная з’ява, на жаль, становіцца сістэмнай для «БелГазеты», — адзначыў міністр.

    Як расказаў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч, 2 красавіка ён пабываў у Міністэрстве інфармацыі і меў размову з міністрам. Жываловіч адмовіўся канкрэтызаваць, да якіх артыкулаў у міністэрства ёсць прэтэнзіі, толькі адзначыў, што такіх матэрыялаў некалькі. 

    Падпісчыкам нумар паступіў, ён ёсць таксама ў продажы ў рэдакцыі «Белгазеты» і ў прыватных распаўсюднікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці