Перадкалядная сустрэча праекту «Пераехаўшыя» — бліжэйшая серада, 19:00 па менскім часе. Падводзім вынікі года
За апошнія месяцы ў межах праекту «Пераехаўшыя» мы сустрэліся і паразмаўлялі з дзясяткамі журналістаў і журналістак, якія вымушана пакінулі Беларусь, аднак здолелі застацца ў беларускім кантэксце. Нягледзячы на складанасці — падвойныя эміграцыі, эмацыйныя выгарання, паветраныя трывогі і ракеты, якія лётаюць наўпрост над галавой — не згубілі аптымізму і працягваюць жыць і працаваць для Беларусі.
У кожнага свая гісторыя, але агульнае тое, што ўсе засталіся ў беларускай тэматыцы. Развіваюць беларускія медыя, пішуць пра Беларусь у міжнародных, пачынаюць новыя праекты, выдаюць кнігі.
У Польшчы і Літве, Арменіі і Грузіі, Нарвегіі і Латвіі, Швецыі і Германіі. І ва Украіне: ад Львова з ужо звыклымі паветранымі трывогамі да вызваленага нядаўна Херсона, які рэгулярна абстрэльваюць расейцы.
У бліжэйшыю сераду, 21 снежня, мы запрашаем ВАС і ўсіх удзельнікаў папярэдніх сустрэч не толькі падвесці вынікі складанага 2022, але і памарыць пра планы на год наступны.
Серада, 21 снежня а 19:00 па беларускім часе ў Zoom. Чакаем вас!
Можна падключацца без камеры.
Абавязковая РЭГІСТРАЦЫЯ
Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную вамі электронную пошту.