Патрабуем спыніць пераслед журналістаў! Сумесная заява БАЖ і рэдакцый медыя
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і рэдакцыі медыя патрабуюць спыніць пераслед журналістаў і абмежаванні свабоды выказвання.
Сумесная заява
На працягу ўсяго двух дзён — 19 і 20 чэрвеня — у Беларусі былі затрыманыя падчас выканання прафесійных абавязкаў як мінімум 14 журналістаў.
Прычым большасць з затрыманых мелі пасведчанні журналістаў, як таго патрабуе заканадаўства аб СМІ, і гатовыя былі прад’явіць іх па патрабаванні, а таксама былі вельмі прыкметна абазначаныя як супрацоўнікі СМІ адпаведнымі камізэлькамі і бэйджамі.
Некаторыя з затрыманых журналістаў, у прыватнасці Аляксандр Пазняк і Сяргей Багроў у Ганцавічах, былі збітыя падчас затрымання. Прычым напады (складана падабраць іншае слова) супрацоўнікаў міліцыі на журналістаў часцяком адбываліся ў прамым эфіры, і парушэнні правоў журналістаў былі відавочнымі.
Звяртаем увагу, што арт. 34 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» замацоўвае права журналіста ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійных абавязкаў прысутнічаць на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю (п. 2.2.). Журналісты трымаліся патрабаванняў заканадаўства — у адрозненне ад супрацоўнікаў сілавых структур, якія груба парушылі іх правы.
Гэтыя падзеі сталі квінтэсенцыяй абмежавання права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі і свабоды выказвання меркавання, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У апошні час журналісты і СМІ пастаянна сутыкаюцца з адмовамі ў магчымасці прысутнічаць на пасяджэннях дзяржаўных органаў, у даванні афіцыйнай інфармацыі па значных для грамадства пытаннях (пандэмія COVID-19, выбары), падвяргаюцца пераследу ў выглядзе штрафаў і пагроз з боку дзяржаўных органаў (у тым ліку пагрозы пазбавіць СМІ і журналістаў акрэдытацыі), затрыманням.
Патрабуем ад кампетэнтных дзяржаўных органаў:
- строга выконваць арт. 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць свабоду выказвання меркавання, права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі і забарону цэнзуры;
- спыніць пераслед журналістаў недзяржаўных СМІ, фрылансераў і журналістаў замежных СМІ за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў;
- роўнага стаўлення ў частцы акрэдытацыі, даванні інфармацыі і строгага выканання арт. 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе ўсім роўныя правы і роўныя магчымасці свабоднага выкарыстання здольнасцяў і маёмасці для прадпрымальніцкай і іншай не забароненай законам эканамічнай дзейнасці;
- спыніць сегрэгацыю СМІ пры забеспячэнні права на доступ і распаўсюд інфармацыі на дзяржаўныя і недзяржаўныя, пажаданыя і непажаданыя, зручныя і нязручныя, што прадугледжана арт. 13, 33, 34 Канстытуцыі;
- спыніць перашкоду законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў.
Патрабуем даць прававую адзнаку дзеянням прадстаўнікоў сілавых структур пры затрыманні журналістаў і перашкодзе іх дзейнасці; прыцягнуць вінаватых да адказнасці на падставе арт. 198 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за перашкоду ў якой бы там ні было форме законнай прафесійнай дзейнасці журналіста альбо прымус яго да распаўсюду ці адмове ад распаўсюду інфармацыі, здзейсненыя з ужываннем гвалту ці з пагрозай яго ўжывання, знішчэннем ці пашкоджаннем маёмасці, ушчамленнем правоў і законных інтарэсаў журналіста.
На дадзены момант да заявы далучыліся:
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН
«Радыё Свабода»
Беларускі партал TUT.BY
«Народная Воля»
«Интернет-журнал о Минске CityDog.by»
«Новы Час»
«Наша Ніва»
«Комсомольская правда» в Беларуси»
«Рэгіянальная газета»
«Салiдарнасць» (gazetaby.com)
«Белорусский партизан»
Hrodna.life
«Брестская газета»
«Еўрапейскае радыё для Беларусі»
«БелГазета»
REFORM.by
By.tribuna.com
Onliner.by
Flagshtok.info
Тэлеканал «Белсат»
dev.by
“Медиа-Полесье”
Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі»
“Барысаўскія Навіны”
“Ганцавіцкі Час”
“Узгорак”
“Інфа-Кур’ер”
“Інтэкс-прэс”
“ex-press.by”
“Вольнае Глыбокае”
“Вячэрні Бабруйск”
“Наша Слова”
“Інформ-Прагулка”
“Газета Слонімская”
“Бабруйскі Кур’ер”
«Сильные новости»
Haroshak.by
Znyata.com
Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў
«Прэсбол»
Прэс-клуб Беларусь
Gorod214.by
Afn.by
Infobank.by
«Віцебскі кур’ер news»
«Ежедневник»
Mogilev.online
«Беларускае Радыё Рацыя»
Kraj.by
«Лидер-Пресс»
ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар»
MSPRING.ONLINE
Зялёны партал
«Белорусы и рынок»
«Магілёўскі рэгіён» (6tv.by)
АНРИ-Медиа
Профсоюз журналистов и работников СМИ России
Калі Вашае выданне таксама жадае далучыцца да заявы, напішыце нам пра гэта на press@baj.by.
По-русски
ОО «Белорусская ассоциация журналистов» и редакции медиа требуют прекратить преследования журналистов и ограничения свободы выражения мнения.
СОВМЕСТНОЕ ЗАЯВЛЕНИЕ
В течение всего двух дней — 19 и 20 июня — в Беларуси были задержаны во время исполнения профессиональных обязанностей как минимум 14 журналистов.
Причем большинство из задержанных имели удостоверения журналистов, как того требует законодательство о СМИ, и готовы были предъявить их по требованию, а также были весьма заметно обозначены как сотрудники СМИ соответствующими жилетами и бейджами.
Некоторые из задержанных журналистов, в частности Александр Позняк и Сергей Багров в Ганцевичах, были избиты во время задержания. Причем нападения (сложно подобрать иное слово) сотрудников милиции на журналистов зачастую происходили в прямом эфире, и нарушения прав журналистов были очевидными.
Обращаем внимание, что ст. 34 Закона Республики Беларусь «О средствах массовой информации» закрепляет право журналиста в связи с осуществлением профессиональных обязанностей присутствовать на массовых мероприятиях, в местах других общественно важных событий и передавать оттуда информацию (п. 2.2.). Журналисты следовали требованиям законодательства — в отличие от сотрудников силовых структур, которые грубо нарушили их права.
Эти события стали квинтэссенцией ограничения права на получение и распространение информации и свободы выражения мнения, закрепленных в Конституции Республики Беларусь.
В последнее время журналисты и СМИ постоянно сталкиваются с отказами в присутствии на заседаниях государственных органов, в предоставлении официальной информации по значимым для общества вопросам (пандемия COVID-19, выборы), подвергаются преследованию в виде штрафов и угроз со стороны государственных органов (в том числе угрозы лишить СМИ и журналистов аккредитации), задержаниям.
Требуем от компетентных государственных органов:
- строго соблюдать ст. 33 и 34 Конституции Республики Беларусь, гарантирующие свободу выражения мнения, запрет цензуры и право на получение и распространение информации;
- прекратить преследование журналистов негосударственных СМИ, фрилансеров и журналистов иностранных СМИ за исполнение ими своих профессиональных обязанностей;
- равного отношения в части аккредитации, предоставления информации и строгого соблюдения ст. 13 Конституции Республики Беларусь, гарантирующей всем равные права и равные возможности свободного использования способностей и имущества для предпринимательской и иной не запрещенной законом экономической деятельности;
- прекратить сегрегацию СМИ при обеспечении права на доступ и распространение информации на государственные и негосударственные, угодные и неугодные, удобные и неудобные, что предусмотрено ст. 13, 33, 34 Конституции;
- прекратить воспрепятствование законной профессиональной деятельности журналистов.
Требуем дать правовую оценку действиям представителей силовых структур при задержании журналистов и воспрепятствовании их деятельности; привлечь виновных к ответственности на основании ст. 198 Уголовного кодекса, устанавливающей ответственность за воспрепятствование в какой бы то ни было форме законной профессиональной деятельности журналиста либо принуждение его к распространению или отказу от распространения информации, совершенные с применением насилия или с угрозой его применения, уничтожением или повреждением имущества, ущемлением прав и законных интересов журналиста.
На данный момент к заявлению присоединились:
ОО «Белорусская ассоциация журналистов»
Информационное агентство БелаПАН
«Радыё Свабода»
Белорусский портал TUT.BY
«Народная Воля»
Интернет-журнал о Минске CityDog.by
«Новы Час»
«Наша Ніва»
«Комсомольская правда» в Беларуси»
«Рэгіянальная газета»
«Салiдарнасць» (gazetaby.com)
«Белорусский партизан»
Hrodna.life
«Брестская газета»
«Европейское радио для Беларуси»
«БелГазета»
REFORM.by
By.tribuna.com
Onliner.by
Flagshtok.info
Телеканал «Белсат»
dev.by
“Медиа-Полесье”
Ассоциация издателей региональной прессы «Аб’яднаныя масмедыі»
“Барысаўскія Навіны”
“Ганцавіцкі Час”
“Узгорак”
“Інфа-Кур’ер”
“Інтэкс-прэс”
“ex-press.by”
“Вольнае Глыбокае”
“Вячэрні Бабруйск”
“Наша Слова”
“Інформ-Прагулка”
“Газета Слонімская”
“Бабруйскі Кур’ер”
«Сильные новости»
Haroshak.by
Белорусское общественное объединение фотографов
Znyata.com
«Прессбол»
Пресс-клуб Беларусь
Gorod214.by
Afn.by
Infobank.by
«Віцебскі кур’ер news»
«Ежедневник»
Mogilev.online
«Беларускае Радыё Рацыя»
Kraj.by
«Лидер-Пресс»
ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар»
MSPRING.ONLINE
Зелёный портал
«Белорусы и рынок»
«Магілёўскі рэгіён» (6tv.by)
АНРИ-Медиа
Профсоюз журналистов и работников СМИ России
Если Ваше издание также желает присоединиться к заявлению, напишите нам об этом на press@baj.by.
Судят журналистов, избитых и задержанных в субботу ОНЛАЙН, ФОТО
Журналистов избили и надели на них наручники прямо во время живого эфира в Ганцевичах
Па краіне затрымлівалі журналістаў СПІС