• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паштоўкі для Марыны Золатавай. «Рэпарцёры без межаў» працягваюць кампанію ў падтрымку галоўрэда TUT.BY

    6 лістапада Марына Золатава адзначыць чарговы дзень народзінаў за кратамі. Да гэтай даты «Рэпарцёры без межаў» ладзяць акцыю ў падтрымку журналісткі, якая з траўня 2021 года знаходзіцца ў зняволенні. Аўтарытэтная арганізацыя прапануе дасылаць лісты і паштоўкі з выказваннем сваёй салідарнасці. У дзень 46-годдзя Марыны Золатавай яны будуць дастаўлены ў некалькі пасольстваў Беларусі.

    Збор паштовак і лістоў з выказваннем салідарнасці з галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай праходзяць у штаб-кватэры «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) у Парыжы, а таксама ў нацыянальных офісах арганізацыі ў Аўстрыі, Германіі, Швецыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША.

    Як падкрэсліваюць у RSF, міжнародная падтрымка выключна важная для вызвалення Марыны Золатавай – галоўнага рэдактара незалежнага навінавага сайта, які быў самым папулярным у Беларусі аж да яго прымусовага закрыцця.

    Удзельнікам кампаніі прапануецца адправіць паведамленні на электронную пошту postcardsformaryna@rsf.org.

    Затым RSF перадасць гэтыя паштоўкі, лісты і пасланні ў пасольствы Беларусі ў дзень 46-годдзя Марыны Золатавай – шостага лістапада.

    «Рэпарцёраў без межаў» нагадваюць, што Марына Золатава і Людміла Чэкіна сталі ахвярамі шырокамаштабнай кампаніі рэпрэсій, якую беларускія ўлады пачалі пасля махлярскага перавыбрання Аляксандра Лукашэнкі ў жніўні 2020 года. Цяпер у Беларусі, якая займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці затрыманых журналістаў, за кратамі знаходзяцца больш за 30 журналістаў, сярод іх 10 жанчын.

    Беларусь займае 157‑е месца сярод 180 краін, уключаных у сусветны індэкс свабоды прэсы RSF.

    Чытайце яшчэ:

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    «Чорная архідэя» прапаганды. Гісторыя Ксеніі Лебедзевай

    Суд над галоўным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» Аляксандрам Манцэвічам працягнецца сёння

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці