• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Партызанскія газеты, якія выдаваліся на Слонімшчыне, перадалі ў Музей Перамогі Масквы

    Жыхарка Саратава Алена Чысцякова прывезла ў Маскву ў Музей Перамогі падшыўку газет, якія выдаваліся ў партызанскім атрадзе імя Панамарэнкі, што дзейнічаў у 1943-44 гадах на тэрыторыі Слонімскага раёна. Мама і бабуля Алены Чысцяковай знаходзіліся ў гэтым партызанскім атрадзе і выконвалі абавязкі рэдактара і наборшчыцы.

    Газеты, якія выдаваліся на Слонімшчыне ў партызанскім атрадзе

    Паводле ўспамінаў жанчыны, яе мама Лія Іванаўна Чысцякова, да замуства Буканава, усё жыццё беражліва захоўвала гэтыя газеты, часта пераглядала папку, у якой яны былі складзены, і ўспамінала пра тыя далёкія гады.

    Лію і яе сям’ю вайна застала на беларускай зямлі недалёка ад мяжы. Мама Ліі, Кацярына Буканава, жонка савецкага афіцэра, спачатку была сувязной партызанскага атрада, а затым пайшла ў лес да партызанаў. Яе, як дырэктара школы, адразу прызначылі рэдактарам партызанскай газеты. А 14-гадовай Ліі далі шанец і ўзялі наборшчыцай у друкарню, дзе яна асвоіла ручны набор за некалькі дзён.

    Пры святле капцільні выдаваліся лістоўкі, аператыўныя зводкі Саўінфармбюро і дзве газеты — «За Радзіму» (на рускай мове) і «Вольная праца» (на беларускай мове).

    Як расказала Алена Чысцякова, газету друкавалі на паперы, якую партызанам удавалася дастаць, яе наклад разыходзіўся ў іншыя партызанскія атрады і ў акупаваных вёсках. Нярэдка паштальёнам станавілася і яе маці.

    Бабуля і матуля Алены Чысцяковай

    Газета “Вольная праца” выдавалася на Слонімшчыне яшчэ да вайны. Яе першы нумар выйшаў 26 верасня 1939 года. З 1962 года выданне стала раённай газетай «За перамогу камунізму», а цяпер гэта раённая газета «Слонімскі веснік».

    Фота з сайта Музея Перамогі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці