Партрэты зняволеных беларусак: у Інстаграме з’явіўся праект «Палітвязынкі»
Яго заснавалі журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Пад кожным партрэтам — гісторыя палітзняволенай жанчыны.
Зараз на старонцы instagram.com/politvyazynka можна пабачыць 23 гісторыі пра моцных духам жанчын.
Сярод партрэтаў выява Ганны Ільіной з Магілёва, якая ў 2020‑м годзе была актывісткай у выбарчай групе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.Яна атрымала 3 гады калоніі агульнага рэжыму і зараз адбывае пакараннне ў жаночай калоніі ў Гомелі. Дома яе чакае непаўнагадовы сын.
І выпускніцы медытынскага ўніверсітэта Аланы Гембрамарыям, якая была ў 2020‑м прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Ёй прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
А таксама пенсіянеркі, былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Эмы Сцепулёнак, якой за каментар у сацыяльных сетках пагражае да 6 гадоў пазбаўленя волі.
У Беларусі на сення больш за 140 палітвязняў-жанчын.
Чытайце яшчэ:
«Без незалежнай журналістыкі быў бы канец грамадства». Як змяніліся беларускія медыі пасля пратэстаў
«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У журналіста Ігара Лосіка апісалі маёмасьць
Мальчик из Латвии, который взял интервью у Лукашенко, остался в Беларуси