• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр рэжысэр і журналіст Леанід Канфер, ураджэнец Менску

    Леанід Канфер памёр раніцай 22 кастрычніка ў Нямеччыне, куды паехаў з Украіны разам са сваёй жонкай Сьвятланай пасьля пачатку вайны.

    Пра сьмерць Леаніда Канфера паведаміла ягоная жонка Сьвятлана Канфер.

    «Ты мая роднасная душа я ня ведаю, як жыць без цябе. Ня мае сэнсу. Ляці, мой дарагі, я люблю цябе і пастараюся пахаваць побач з бацькам, у родным Ізраілі, які ты так і не пасьпеў мне паказаць…» — напісала Сьвятлана ў Фэйсбуку.

    У 2018 годзе Леаніду паставілі анкалягічны дыягназ — пухліна галаўнога мозгу — і правялі апэрацыю ў Ізраілі, ён працягваў змагацца з хваробай.

    Леанід Канфер — журналіст, рэдактар, рэжысэр-дакумэнталіст. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта і супрацоўнічаў зь некалькімі выданьнямі, у тым ліку «Знамя Юности» і «Белорусская газета». У 1990‑я працаваў у Беларусі як спэцыяльны карэспандэнт расейскіх тэлеканалаў НТВ, ТВ‑6 і ТВЦ. Пазьней працаваў на розных тэлеканалах Расеі, Ізраілю, Нямеччыны, Украіны.

    Двойчы Ляўрэат прэміі ТЭФІ Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно ў Нью-Ёрку ў намінацыях «Спэцыяльны рэпартаж» і «Спэцыяльны рэпарцёр» за фільмы пра Чачню.

    У якасьці рэжысэра працаваў у зоне баявых дзеяньняў у Аўганістане ў 2001‑м, у Чачні, Паўднёвай Асэтыі.

    У 2007 годзе быў прызначаны дарадцам Рамзана Кадырава па пытаньнях СМІ, але ўжо праз паўгода пакінуў пасаду.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці