• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пад хатні арышт адправілі журналіста сайта “Першы Рэгіён»

    У Драгічыне карэспандэнт сайта “Першы Рэгіён" Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца пад хатнім арыштам.

    Пра гэта стала вядома 25 снежня, калі скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання журналіста.

    Паводле інфармацыі рэдакцыі сайта, Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы 22 снежня з удзелам супрацоўнікаў АМАПу па дарозе з Драгічына ў Брэст. Пазней у яго доме адбыўся ператрус.

    Супрацоўнік Следчага камітэта патлумачыў тады жонцы журналіста, што затрыманне звязанае са справай, распачатай паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне Сяргей Гардзіевіч.

    24 снежня рэдактара сайта “Першы Рэгіён» Паўла Дайліда раптоўна выклікалі для апытання ў Івацэвіцкі РАУС, а за гэты час хтосьці скарыстаўся асабістым смартфонам, які рэдактар пакінуў у камеры захоўвання ў міліцэйскім аддзяленні. У выніку з акаўнта Паўла Дайліда
    была выдалена згаданая група ў Viber.

    Сайт «Першы Рэгіён» — прыватнае медыя. Працуе для шэрагу гарадоў Брэсцкай вобласці: Івацэвічаў, Бярозы, Пінска, Ганцавіч, Драгічына. Заснавальнік — Пётр Гузаеўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці