Па «справе БелТА» затрымалі рэдактара сайта «Белорусы и рынок»
Журналіста Аляксея Жукава, які раней быў рэдактарам часопіса «Сельская гаспадарка», а цяпер працаваў рэдактарам сайта газеты "Белорусы и рынок" забралі разам з жонкай Арынай з дома ў Бараўлянах.
Пра затрыманьне Жукава таксама паведамляе сайт reform.by.
Жонка Аляксея Жукава Арына пасля допыту ў Следчым камітэце сказала, што на там была ў якасці сведкі. Аднак падрабязнасці паведамляць адмовілася з прычыны падпіскі аб неразгалошванні.
Аляксей Жукаў застаецца пакуль у Следчым камітэце.
Учора, 7 жніўня, Следчы камітэт правёў ператрусы ў офісах TUT.by, БелаПАН, газеты «Навука». Крымінальная справа заведзеная па артыкуле на падставе ч. 2 арт. 349 КК РБ (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, дасканалы з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) на падставе праверкі МУС, паведамляе прэс-служба СК Беларусі.