Онлайн-варкшоп па журналістыцы рашэнняў ад Transitions (дэдлайн да 26 чэрвеня)
Онлайн-варкшоп па журналістыцы рашэнняў для прафесіяналаў беларускіх СМІ ад Transitions, адной з вядучых арганізацый па развіцці СМІ ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ён пройдзе 28 чэрвеня (серада), 12:00 – 14:00 (CET).
Стаміліся ад негатыўных, сфакусаваных на праблемах навін, якія прымушаюць вас адчуваць сябе прыгнечаным і бездапаможным? Хочаце навучыцца асвятляць рашэнні сацыяльных праблем і натхняць сваю аўдыторыю гісторыямі аб пазітыўных зменах? Эксперты з Transitions правядуць вас праз прынцыпы і практыку журналістыкі рашэнняў – новага падыходу да асвятлення падзей, які факусуецца на эфектыўных адказах на сацыяльныя выклікі, а не толькі праблемах.
Падчас варкшопу вы даведаецеся:
✓ Як прымяняць чатыры асноўныя прынцыпы журналістыкі рашэнняў у сваіх рэпартажах
✓ Як наноў прыцягнуць аўдыторыю з дапамогай журналістыкі рашэнняў, і
✓ Даведаецеся аб інавацыйных мультымедыйных фарматах для публікацыі вашых матэрыялаў па журналістыцы рашэнняў.
Дзякуючы інтэрактыўным практыкаванням і натхняльным тэматычным даследаванням, вы атрымаеце новыя навыкі, пагутарыце з калегамі-журналістамі і прафесіяналамі СМІ, а таксама атрымаеце практычныя інструменты і веды для ўкаранення журналістыкі рашэнняў у сваю працу. Не прапусціце магчымасць стаць часткай новага руху ў журналістыцы, якое пашырае магчымасці і натхняе на перамены!
Рэгістрацыя да 26 чэрвеня
Спасылку на семінар вы атрымаеце на e‑mail, які вы падалі падчас рэгістрацыі.
Працоўная мова: беларуская/расейская
Нашыя спікеры:
Джэрэмі Друкер – выканаўчы дырэктар Transitions, адной з вядучых арганізацый па развіцці СМІ ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, і галоўны рэдактар флагманскага выдання TOL – Transitions, прысвечанага журналістыцы рашэнняў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Правёў дзясяткі семінараў па журналістыцы рашэнняў і стаў сааўтарам онлайн-курса па журналістыцы рашэнняў.
Мінал Такур – мэнэджэрка праектаў, трэнерка па журналістыцы рашэнняў і былая журналістка. Сёння кіруе праграмай «Журналістыка рашэнняў» у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў Transitions. Да гэтага была мэнэджэркай праектаў у Еўрапейскім цэнтры журналістыкі ў Маастрыхце, дзе кіравала некалькімі еўрапейскімі праграмамі журналісцкіх грантаў, накіраваных на журналістыку рашэнняў, трансгранічныя расследавання і рэпартажы аб развіцці.