• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Google, Meta і Microsoft. Што абмяркоўвалі?

    Як распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, у Капенгагене прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай правялі сустрэчы з тэхналагічнымі кампаніямі.

    Паводле Франака Вячоркі, Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з адным з прэзыдэнтаў Alpha­bet Inc (холдынг, які валодае некалькімі кампаніямі, што раней належалі Google Inc, і самой Google у тым ліку), а іншыя прадстаўнікі Офіс сустрэліся з прадстаўнікамі кампаній Meta (Face­book) і Microsoft.

    У размове з прадстаўніком Tik­Tok абмеркавалі, як можна прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім СМІ і блогерам.

    З прадстаўнікамі Microsoft збольшага абмяркоўвалі сэрвісы, якія маглі б дапамагчы ў працы беларускім недзяржаўным арганізацыям. Microsoft ужо дае зьніжкі для беларускіх НДА, але Офіс намагаецца зрабіць дапамогу бясплатнай, адзначае Франак Вячорка. Таксама размаўлялі пра трэнінгі, якія маглі б праводзіць для беларускіх блогераў, а таксама пра магчымую дапамогу з рэклямай.

    Важнай тэмай гутаркі стала прапаганда. Офіс Ціханоўскай абмеркаваў з Google і Face­book магчымасьці блякаваць хлусьлівыя відэа і акаўнты беларускіх прапагандыстаў.

    Падчас сустрэчы Ціханоўскай з галоўным юрысконсультам Google, які адказвае за міжнародныя справы. На ёй абмеркавалі, сярод іншага, праблему забароны на Youtube беларускай мовы. YouTube паабяцаў разгледзець магчымасьці разьмяшчэньня рэклямы на беларускай мове.

    «Яны і раней гэта абяцалі, але зараз выглядае, што працэс запушчаны ўсур’ёз», — адзначыў Франак Вячорка.

    Абраная новая прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў

    Telegram цалкам выдаліў праўладныя каналы «Жоўтыя злівы» і «Вашы злівы»

    Новый номер газеты «Белорусы и рынок» — уже в продаже

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці