• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Невядомыя распаўсюджваюць “кампрамат” на “Белсат”, віцебскіх незалежных журналістаў і відэаблогераў

    На Youtube.com з’явіўся відэаролік, у якім невядомыя аўтары ўзводзяць паклёп на тэлеканал “Белсат” і абражаюць незалежных журналістаў, падаючы непраўдзівыя звесткі пра іх прафесійную дзейнасць і прыватнае жыццё.

    У роліку, які нібыта прысвечаны “выкрыццю фінансавання” “Белсата”, пра фінансавыя справы не сказана амаль ніводнага слова. Але ананімы заяўляюць, што «Радыё Свабода”, “Радыё Рацыя” і тэлеканал “Белсат” — гэта замежныя агенты, іх дзейнасць параўноваецца з працай таксістаў-бамбіл і валютных спекулянтаў. 

    Далей у роліку вядзецца персанальна пра журналістаў-фрылансераў, аштрафаваных паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9 за нібыта незаконную журналісцкую дзейнасць. Аўтары называюць імёны Змітра Лупача, Віталя Скрыля, Уладзіміра Лунёва і Алены Шабуні. Пра кожнага гавораць у зняважлівым тоне.

    Уладзімір Лунёў, адзін з “герояў” відэароліка, лічыць учынак яго стваральнікаў умяшаннем у прыватнае жыцьцё: “Гэта і ўмяшанне ў прыватнае жыццё, і паклёп, і абразы. З аднаго боку, трэба было б дабівацца выдалення гэтага роліка. З іншага — ён зроблены настолькі “тапорна”, што адразу відаць — аўтарам далёка да годнага ўзроўню незалежных СМІ”.

    Такой жа думкі прытрымліваецца і Зміцер Лупач. Адзіны штрых да ягонай біяграфіі, пададзены праўдзіва — гэта заўвага пра вялікую колькасць штрафаў, прысуджаных яму за супрацоўніцтва з “Белсатам”.

    “Калі гэта рабілася па заданні спецслужбаў, то рабіць “кіно” трэба было больш прафесійна. А калі яго рабілі па ўласным жаданні нейкія нашыя задужа неабыякавыя чытачы, то вельмі хочацца ім параіць спачатку ўдасканаліцца ў майстэрстве”, — смяецца Зміцер Лупач.

    Алена Шабуня, прыхільніца стварэння БХД, адзначае, што гэта не першы падобны ролік: у Віцебску ўжо бачылі “кінатворчасць” і пра хрысціянскіх дэмакратаў, і пра праваабаронцаў.

     “Я на такое нават не звяртала б увагі! Проста пасмяялася б, тым больш, гэта ж не першае відэа пра нас. Усе разумныя людзі разумеюць, што гэта такое: раз спрабуюць ачарніць, значыць, мы ўсё робім правільна”, — кажа спадарыня Алена.   

    А вось Віталь Скрыль гатовы змагацца са стваральнікамі абразлівага роліка ўсур’ёз.

    Ён распавёў, што рыхтуе заяву ў пракуратуру:

    “У роліку гаворыцца, нібыта мяне выгналі з працы з дзіцячага садка, дзе я працаваў па сканчэнні ўніверсітэта. Гэтую хлусню лёгка абвергнуць: у маёй працоўнай кніжцы ёсць запіс пра тое, што я звычайным чынам звольніўся па пагадненні бакоў. У заяве я прашу знайсці стваральнікаў гэтага паклёпу і прыцягнуць да адказнасці. Калі ж на дадзены зварот я атрымаю адмоўны адказ, я буду расцэньваць гэта як прыкрывальніцтва вінаватых”, — кажа Скрыль.

    Ён лічыць, што распаўсюд прыдуманага “кампрамату” ў інтэрнэце не мусіць заставацца бепакараным.

    Прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі Аляксей Мінчонак падсумоўвае меркаванні сваіх калег:

    “Мантаж на “двойку”, тэкст — на “адзінку”…  Пэўна, не дачакаўшыя, што журналісты здадуцца пад ціскам вялізарных штрафаў (больш за 35 000 рублёў ад пачатку года) нехта вырашыў распачаць кампанію псіхалагічнага ціску. Але зроблена настолькі тапорна, што калегі, хіба, толькі пасмяяліся з неадукаванасці і хамства аўтара. Нашая ж сіла — у салідарнасці і трыманні прафесійных стандартаў”.

    Яшчэ адной “гераіняй” відэароліка стала відэаблогерка Алена Янушкоўская. Яна не мае дачынення да журналістыкі, але стварыла ўласны канал на Youtube.com і робіць відэаагляды пра жыццёвыя праблемы сваёй роднай вёскі і бліжэйшага наваколля. І яшчэ два чалавекі  аказаліся ўцягнутымі ў гісторыю з паклёпніцкім  відэаролікам: ён размешчаны на фэйкавым канале, які нібыта належыць Уладзіміру Мунякіну — чалавеку, вядомаму ў Віцебску сваёй колішняй прапановай збудаваць у абласным цэнтры ўласную кінастудыю. Аповед пра журналістаў пачынаецца нібыта ад імя яшчэ адной вядомай у Віцебску асобы: у кадры з’яўляецца вядомы “лекар-праўдаруб” Ігар Пасноў. Стваральнікі відэа ўзялі запіс ягонай прамовы, але выдалілі гук арыгінала, уклаўшы ў вусны апавядальніка зусім іншы тэкст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці