• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва», Tut.by, БелаПАН, «Народная Воля» і «Еўрарадыё» вырашылі не ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі Бабіча

    Сёння ў прэс-цэнтры «Sputnik Беларусь» праходзіць прэс-канферэнцыя пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча, прысвечаная «пяцігоддзю ўваходжання Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі».

    Мы, рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ, узважыўшы ўсе плюсы і мінусы прысутнасці нашых журналістаў на гэтым мерапрыемстве, прынялі рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў ёй.

    Мы падкрэсліваем, што гэтае рашэнне ні ў якім разе не азначае ігнараванне пасла Расіі ці адсутнасць цікавасці да яго пазіцыі. Мы гатовыя сустрэцца са спадаром амбасадарам у фармаце прэс-канферэнцыі або асобных інтэрв’ю па тэме беларуска-расійскіх адносін, задаць усе пытанні, якія цікавяць нас, і данесці да нашых чытачоў яго адказы. Некаторыя з нас ужо адпраўлялі заяўкі на такое інтэрв’ю.

    Аднак, улічваючы заяўленую тэму прэс-канферэнцыі, мы не хочам, каб прысутнасць нашых журналістаў там была вытлумачана нашымі чытачамі як падтрымка адной з пазіцый па падзеях у Крыме ў 2014 годзе. Акрамя таго, пазіцыя Расеі па гэтай тэме шырока і даўно вядома.

    Галоўны рэдактар ​​TUT.BY Марына Золатава

    Галоўны рэдактар ​​«Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў

    Галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына

    Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч

    Галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч

    Открытая встреча с Любовью Лунёвой (21 марта, офис БАЖ)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці