«Наша Ніва»: Пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца незнаёмыя з ананімных акаўнтаў
«Наша Ніва» паведамляе, што ад імя журналістаў выдання да людзей звятраюцца «ворагі» і спрабуюць атрымаць інфармацыю. Рэдакцыя апублікавала заяву 27 лістапада 2023 года.
«Вядома пра некалькі выпадкаў за апошні час, калі людзям пісалі пад выглядам журналістаў «Нашай Нівы» з ананімных ці фэйкавых акаўнтаў», — сцвярджаецца ў тэксце заявы.
Рэдакцыя адзначае, што ў некаторых людзей такім чынам спрабавалі атрымаць інфармацыю, у тым ліку аб грамадскай дзейнасці знаёмых.
Як прыклад «Наша Ніва» прыводзіць выпадак, калі ад імя журналіста газеты нехта пісаў знаёмым хлопца беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.
«Хто стаіць за гэтымі паведамленнямі, нам невядома. Заўважым, што хлопца Ціманоўскай раней ачарнялі лукашысцкія каналы», — гаворыцца ў заяве. Пра іншыя выпадкі рэдакцыя не паведамляе з меркаванняў бяспекі.
Журналісты заклікаюць чытачоў быць асцярожнымі.
Чытайце яшчэ:
Силовики вычисляют авторов сообщений в «экстремистских» чатах. Как обезопасить себя?
Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй
Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме