Наш калега Дзмітрый Наважылаў сустракае сваё 50-годдзе за кратамі
12 жніўня 2022
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Былы гендырэктар агенцтва БелаПАН у СІЗА з 18 жніўня мінулага года.
У 1990‑х Наважылаў працаваў разам з Паўлам Шараметам карэспандэнтам ОРТ у Беларусі, пасля быў кіраўніком карпункта расійскага «Первого канала». З 2015 года – у БелаПАН. Пасля смерці заснавальніка агенцтва Алеся Ліпая ў жніўні 2018 года Наважылаў стаў выканаўцам абавязкаў, а потым і гендырэктарам.
У студзені 2021-га Наважылаў звольніўся на ўласнае жаданне, аднак 18 жніўня да яго прыйшлі з ператрусам, затрымалі і далучылі да крымінальнай «справы БелаПАН».
Падтрымаць Дзмітрыя за кратамі можна лістамі, тэлеграмамі і пераводамі: СІЗА № 1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, д. 2.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ці могуць адбіраць пашпарт у амбасадах Беларусі, калі на чалавека заведзеная крымінальная справа?
16.08.2024
Замежным партнёрам даводзіцца тлумачыць, што беларускія незалежныя СМІ не могуць зарабляць самастойна — Вячорка
06.05.2024
Дапамогу для фотажурналіста TUT.BY сабралі на працягу дня
23.10.2024
Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі
30.01.2024