На ўдзельнікаў трансляцыі марафону салідарнасці з палітвязнямі МУС завяло крымінальную справу
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі завяло крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў прамой відэатрансляцыі дабрачыннага марафону салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё адно!». Справа распачатая на падставе матэрыялаў, сабраных аператыўнікамі ГУБАЗіК.
Міністэрства ўнутраных спраў РБ заяўляе, што падазраванымі з’яўляюцца каля 60 чалавек з ліку арганізатараў марафону і іх памочнікаў. Цяпер, як сцвярджаюць праўладныя следчыя, праводзіцца праца па высвятленні іншых асоб, якія данацілі падчас марафону.
На дадзены момант следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» відэакантэнт анлайн-марафону «Нам не ўсё адно!».
Нагадаем, падчас маштабнай дабрачыннай акцыі, якая праводзілася напрыканцы ліпеня 2023 года і якую падтрымалі больш за дваццаць незалежных медыяў (БАЖ таксама далучаўся да яе), удалося сабраць 574 617 еўра.
Як распавяла БАЖ ініцыятарка анлайн-марафону Вольга Гарбунова, больш за 200 тысяч еўра з агульнай сумы, сабранай напрацягу 12-гадзіннай акцыі «Нам не ўсё адно!», пералічаныя арганізацыям і фондам. А тыя ў сваю чаргу найбліжэйшым часам перададуць дапамогу палітвязням і іх блізкім. Паводле слоў спадарыні Гарбуновай, падтрымка ўжо аказана дзясяткам людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі.
Чытайце яшчэ:
Ольга Горбунова: «Десятки людей уже получили помощь, собранную во время онлайн-марафона»
«Не нужно арестовывать всех. Достаточно заставить большинство журналистов замолчать». Представитель организации «Индекс цензуры» — о ситуации в Беларуси
Гайд по легализации и «паспортам иностранцев» в Литве и Польше