• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка заведзеная крымінальная справа за тэрарыстычную дзейнасць

    Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка — як кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі. 

    «Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта дадаткова заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 290–5 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да С. Пуціла, Я. Рудзіка і іншых асоб за арганізацыю і кіраванне дзейнасцю тэрарыстычнай арганізацыі Nex­ta, — распавялі ў СК. — З 2020 года абвінавачаныя выкарыстоўвалі свае інфармацыйныя рэсурсы для дэстабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Беларусі і радыкалізацыі так званых акцый пратэсту. Вышэйпаказаныя тэрарысты неаднаразова заклікалі да распальвання сацыяльнай варожасці і варожасці, блакавання дарог і каардынацыі вулічных беспарадкаў, учынення тэрактаў на чыгунцы і дыверсій на прадпрыемствах, якія маглі прывесці да тэхнагенных катастроф».

    Санкцыя гэтага артыкула (ч. 1 арт. 290–5) прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

    Раней рашэннем Вярхоўнага суда па заяве генеральнага пракурора Nex­ta са структурнымі падраздзяленнямі Nex­ta Live і Lux­ta былі прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй.

    Сцяпан Пуціла таксама праходзіць абвінавачаным і падазраваным яшчэ па 10 крымінальных артыкулах:

    — 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады — да 12 гадоў пазбаўлення волі);

    — 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — да 4 гадоў пазбаўлення волі);

    — ч. 1 і 3 арт. 293 (масавыя беспарадкі — да 15 гадоў пазбаўлення волі);

    — 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці — да 12 гадоў пазбаўлення волі);

    — 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь — да 12 гадоў пазбаўлення волі);

    — 188 (паклёп — да 3 гадоў пазбаўлення волі);

    — 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — да 4 гадоў пазбаўлення волі);

    — 361–1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім — да 7 гадоў пазбаўлення волі);

    — 361— 2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці — да 8 гадоў пазбаўлення волі);

    — 356 (здрада дзяржаве — да 15 гадоў пазбаўлення волі).

    Польшча адмовіла ў выдачы Пуцілы Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці