На сайце БАЖ можна спампаваць PDF-версіі ўсіх газет, якія маюць праблемы з друкам
Шэраг газет — "Комсомолка", "Народная Воля", "БелГазета", "Свободные новости" — сутыкнуліся з перашкодамі з боку ўладаў у друку на тэрыторыі Беларусі і распаўсюдзе. ГА "БАЖ" і Прэс-клуб Беларусь сабралі ў адным месцы PDF-версіі забароненых нумароў гэтых выданняў.
Заклікаем вас дзяліцца гэтым матэрыялам у сацсетках, каб як мага больш людзей маглі прачытаць газеты, якім чыняць перашкоды. Свабода слова — неад'емнае права чалавека!
«БелГазета»
Нумар «БелГазеты», які 25 жніўня не надрукавалі і не пусцілі ў продаж цэнзары, даступны ў фармаце PDF.
Нумар можна прачытаць ТУТ.
«Народная Воля»
Не маючы магчымасці надрукаваць «Народную Волю» ў Мінску, рэдакцыя ўжо два нумары газеты адтыражавала ў Расіі. Газету можна атрымаць у рэдакцыі.
Нумар 68 можна прачытаць ТУТ.
Нумар 67 можна прачытаць ТУТ.
Нумар 66 можна прачытаць ТУТ.
Нумар 65 можна прачытаць ТУТ.
«Комсомольская правда»
Гэта незалежнае выданне першым сутыкнулася з праблемамі ў Доме друку. Нумары газеты за 18 і 20 жніўня не былі надрукаваныя. Выпускі ад 21, 22, 25 і 27 жніўня змаглі надрукаваць ў расійскай друкарні.
PDF-версія нумара за 18 жніўня ТУТ
PDF-версія нумара за 20 жніўня ТУТ
«СНплюс. Свободные новости плюс»
25 жніўня не выйшаў нумар штотыднёвай газеты «СНплюс. Свободные новости плюс». На сваім сайце выданне апублікавала наступную інфармацыю: «Тлумачэнні дакладна такія ж, як у сітуацыі з нашымі калегамі з іншых недзяржаўных СМІ, — паломка машыны, праблемы з тэхнікай. Зразумела адно: ідзе зачыстка інфармацыйнага поля, людзей спрабуюць адгарадзіць ад праўдзівага слова».
PDF-версію нумара за 25 жніўня можна спампаваць ТУТ.