• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На беларускую журналістку міліцыя склала пратакол за фотарэпартаж з Непала

    Незалежная журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова пабывала ў Гімалаях. Пасля вяртання яе наведаў участковы інспектар і склад адміністрацыйны пратакол.

    Участковы інспектар Сяргей Прымакоў абвінаваціў журналістку ў працу без акрэдытацыі на карысць спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» (Незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ, ч.2, артыкул 22.9 КаАП).

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/14y.jpg

    Фотарэпартаж быў змешчаны на сайце тэлеканала 16 траўня пад назвай “Краявіды, ад якіх займае дух. Найвышэйшыя горы ў свеце вачыма гамельчукоў”.

    “У беларускіх міліцыянтаў дзіўная логіка: фотаздымкі я рабіла у Непале ў Гімалаях, падчас узыходжання на гару Манаслу, а мяне вінавацяць, што я, будучы неакрэдытаванай у Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляла прафесійную дзейнасьць як журналістка замежнага СМІ.

    У Непале да мяне прэтэнзіяў не было, а ў  роднай Беларусі з’явіліся. Так і хочацца паўтарыць словы з вядомага шлягера: “Адпусціце мяне ў Гімалаі”, — сказала Ларыса Шчыракова службе маніторынга ГА “БАЖ”.

    Журналістка звяртае ўвагу на недарэчнасьць і іншых фармулёвак у адміністрацыйным пратаколе. Паводле ўчастковага Прымакова, яна нібыта размясціла “артыкул у выглядзе сюжэта ў эфіры тэлеканала”, хоць фотарэпартаж быў змешчаны толькі на сайце.

    “І смех, і грэх. Але ж такую абракадабру суды разглядаюць усур’ёз і выносяць астранамічныя штрафы”, — дадае  Шчыракова.

    Калі суд Гомельскага раёна разгледзіць вышэйзгаданы міліцэйскі пратакол, пакуль невядома — позвы яшчэ няма.

    Тым часам 6 ліпеня  журналістку Шчыракову выклікаюць у Рэчыцкі раённы суд — мусіць адбыцца суд ізноў-такі за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі. Ларысу абвінавачваюць у падрыхтоўцы сюжэта «Сёння ў бітумнай яме гіне жывёла, заўтра — людзі?”

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці