• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы ў Беларусі ззаду, не варта забываць»: НТВ пажартавала з Лукашэнкі — у Беларусі гэты момант выразалі з эфіру (відэа)

    На расійскім канале НТВ выходзіць праграма «Міжнародная піларама», дзе вядучыя стараюцца жартаваць пра палітычныя падзеі і асобы. 

    У выпуску за 2 кастрычніка ў «Пілараме» надалі ўвагу і Беларусі, жарты ўклаліся ў 2 хвіліны ад 40-хвіліннага выпуску, але беларуская аўдыторыя іх не ўбачыла праз цэнзуру. 

    Вядучы Тыгран Кеасаян назваў Лукашэнку адзіным чалавекам у свеце, здольным сілай слова сапсаваць малако. 

    «Толькі ён што заявіць, адразу беларускае малако ў Расіі прызнаюць сапсаваным і забароняць… На гэтым тыдні ён зрабіў гэта зноў», — сказаў у эфіры Тыгран і прагцягнуў, што Беларусь вельмі няўдала размешчаная геаграфічна. 

    «Толькі павярнуўшыся тварам да Расіі, да Еўропы аказваешся задам, толькі паварочваеш тварам да Еўропы, перад Расіяй робіцца нязручна. Даводзіцца вярцецца туды-сюды, туды-сюды. Але ж вымушаны нагадаць, што, атрымліваецца, мы ў Беларусі ўсё ж такі ззаду, не варта пра гэта забываць», — дадаў ён. 

    «Толькі дзякуючы беларускай мытні мы з вамі дагэтуль ямо забароненыя санкцыйныя прадукты», — развівалі думку расійскія гумарысты і прыгадалі гісторыю, што сёлета аб’ём паставак яблык у Расію ў пяць разоў перавысіў уласны ўраджай. 

    «Вы мне даруйце, суайчыннікі, але ці не да храна мы з вамі жарэм яблык? З іншага боку, куды Беларусі дзявацца, апроч як заваліўшы нас яблыкамі? У іх жа толькі дзве паспяховыя бізнес-мадэлі: бульба і пасада прэзідэнта. Зрэшты, нядаўна з’явілася і трэцяя — брытанскія навукоўцы паведамляюць, што самы прыбытковы бізнес сёлета — гэта выраб налепак «Зроблена ў Беларусі», — на гэтым частка, прысвечаная Беларусі, скончылася.

    Апроч таго ў праграму запрасілі А. Праханава — «спевака камунізму», як ён сам сябе называе, і наклалі ўласную агучку на дэбаты паміж Клінтан і Трампам.

    (Пачатак з 12:47)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці