MOST — першы год. Рэдакцыя падводзіць вынікі года
MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў у вымушанай эміграцыі. "Мы стварылі медыя ў пачатку 2022 года, каб аб’яднаць беларусаў Беластока і стаць інфармацыйным мостам паміж Беларуссю і Польшчай", — піша рэдакцыя.
«За год мы выпусцілі некалькі сотняў тэкстаў і дзясяткі відэаінтэрв’ю. Расказвалі пра палітычных вязняў, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і пра жыццё беларусаў у Польшчы. Таксама мы падрыхтавалі дзясяткі гайдаў, якія дапамагаюць адаптавацца да жыцця ў Польшчы», — зазначаюць журналісты выдання.
Год рэдакцыя працавала над развіццём пляцоўкі MediaPortBelarus, якую стварылі для беларускіх журналістаў у Беластоку.
«За гэты перыяд пляцоўка стала домам не толькі для прадстаўнікоў медыя, але і для многіх беларускіх актывістаў і дзеячаў. У каворкінгу адбываліся культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы, праходзілі дыскусіі і паказы фільмаў», — ганарацца ў рэдакцыі.
У канцы 2022 года MOST запусціў Медыяшколу, каб дапамагчы беларусам зрабіць першыя крокі ў журналістыцы.
Чытайце яшчэ:
Асуджаныя на працяглыя тэрміны белапанаўцы цяпер яшчэ і ў спісе “экстрэмістаў”
Кого считают журналистом в Литве и какие права дает статус? Отвечают эксперты
“Дзеля свабоды выказвання меркаванняў і перакананняў”. Кваліфікацыйны іспыт на “лаяльнасць” ад Мінінфармацыі