• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр інфармацыі расказаў, што будуць рабіць з раёнкамі, якія не сябруюць з інтэрнэтам

    Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падчас працоўнага візіту ў Лёзна правёў адзіны дзень інфармавання для супрацоўнікаў рэдакцыі раённай газеты «Сцяг перамогі», дзе адкрыў хітры план, паводле якога плануецца асучасніваць нягеглыя ў працы з сучаснымі тэхналогіямі выданні.

    Метады Міністэрства інфармацыі даўно правераныя не толькі ў гэтай галіне — адсталыя выданні трэба прычапіць да больш прасунутых, і тыя, магчыма, іх падцягнуць да больш-менш прыстойнага ўзроўню:

    «Калі ў рэдакцый, якія добра працуюць у друкаванай версіі, няма магчымасці ствараць эфектыўныя каналы камунікацыі са спажыўцамі іх інфармацыі на ўсіх іншых платформах, рыхтаваць для іх розныя публікацыі, відэаролікі, то мы будзем іх альбо аб’ядноўваць, альбо далучаць да больш буйных.

    Каб і дызайн, і вёрстка, і праца ў лічбавых асяроддзях рабілася на аўтсорсінгу больш падрыхтаванымі рэдакцыямі, якія маюць адпаведных спецыялістаў, тэхналогіі і разуменне, як працуе гэтае новае асяроддзе для таго, каб інфармацыю праводзіць не толькі ў друкаваных СМІ, але і ва ўсіх астатніх сучасных камунікацыйных асяроддзях, дзе сёння прысутнічае наш чалавек».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці